Еўрапейскі Марш адбудзецца ў кастрычніку 08.06.2007 - 15.47 |
|
Дэмакратычныя сілы Беларусі заявілі пра правядзенне ў кастрычніку гэтага года ў Менску Еўрапейскага Марша "За Свабоду!". Яго ўдзельнікі маюць намер прадэманстраваць уладам, што беларусы выступаюць за еўрапейскую інтэграцыю і прыняцце ўмоў Еўрапейскага Звязу па дэмакратызацыі, бо сёння, калі краіна апынулася на грані эканамічнага крызісу з прычыны падаражання расейскіх энергарэсурсаў, ёй неабходная дапамога Еўразвяза. Еўрапейскі Марш падтрымалі Партыя БНФ, Еўрапейская Кааліцыя, Рух "За Свабоду!", Хартыя’97, "Малады Фронт", Аб`яднаная грамадзянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Партыя камуністаў Беларуская, арганізацыя "Вольная Моладзь", Партыя свабоды і прагрэсу, партыя "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", прадпрымальніцкія арганізацыі і іншыя палітычныя і грамадскія структуры.
Дэмакраты збіраюцца накіраваць беларускім службоўцам сігнал пра тое, што апазіцыя гатовая весці з імі перамовы па правядзенні дэмакратычных рэформ з улікам іх інтарэсаў. Арганізатары Еўрапейскага Марша маюць намер таксама працягваць інфармаваць беларускае насельніцтва пра тыя перавагі, якія атрымаюць беларусы ад сяброўства краіны ў Еўразвязе або паўнавартаснага супрацоўніцтва Беларусі з ЕЗ. Аргкамітэт па правядзенні акцыі ўзначаліў намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч. Пазней плануецца пашырыць склад аргкамітэта за кошт прыцягнення да арганізацыі акцыі вядомых у Беларусі людзей.
Напярэдадні Еўрапейскага Марша беларускія дэмакраты заявілі пра намер узяць удзел у святкаванні дзвюх дат беларускай гісторыі – 3 ліпеня (у гэты дзень у 1944 годзе сталіца Беларусі была вызваленая ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў), а таксама 27 ліпеня – Дня Незалежнасці Беларусі.
"Сёння мы дэманструем, што можам аб`ядноўвацца ў дзеянні. Еўрапейскія даты, якія маюць быць, могуць дапамагчы грамадству выступіць шырокім усебеларускім фронтам. Напярэдадні Еўрапейскага Марша мы маем намер узяць удзел у святкаванні 3 ліпеня і 27 ліпеня. 3 ліпеня – гэта сапраўдная еўрапейская дата, таму што ў гэты дзень быў вызвалены ад фашыстаў Менск, і пачалося вызваленне Еўропы. 27 ліпеня была падпісаная Дэкларацыя аб суверэнітэце Беларусі. Сёння, на мой погляд, можна прапаноўваць уладам не замінаць, а падтрымаць нашу акцыю. Улады ж праводзяць акцыю пад лозунгам "За незалежную Беларусь!", няхай і пад іншымі сцягамі, няхай і з афіцыйным "душком". Я думаю, што калі правесці ўдалую кампанію і выйсці на здаровыя сілы наменклатуры, то можна атрымаць не толькі дазвол на правядзенне Еўрапейскага Марша, але і заручыцца падтрымкай улад", – заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Менску былы намеснік міністра замежных спраў Беларусі, міжнародны каардынатар Хартыі’97 Андрэй Саннікаў.
Лідэр Еўрапейскай Кааліцыі, нядаўні палітвязень Мікалай Статкевіч на прэс-канферэнцыі таксама адзначыў:
"Вельмі добра, што тэма еўрапейскай будучыні Беларусі сёння становіцца адной з асноўных. Уся наша праца ўчора і сёння была спробай звесці дзве канцэпцыі Еўрапейскага Марша. Адна канцэпцыя была агучаныя Партыяй БНФ: неабходна запатрабаваць падчас Марша ад улад выканання ўмоў Еўразвяза. Другая канцэпцыя, якую падтрымлівае Еўрапейская Кааліцыі: Еўрапейскі Марш як дэманстрацыя волі народа за інтэграцыю ў Еўрапейскі Звяз. У выніку дзве канцэпцыі былі намі аб`яднаныя. Гэта вельмі добра, што мы здольныя прыходзіць да паразумення. У Беларусі ўсяго два шляхі – або ў Азію, або ў Еўропу".
Падтрымаў Еўрапейскі Марш і адзін з лідэраў беларускай апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч і яго Рух "За Свабоду!".
"Рух "За Свабоду!" заўсёды выступаў за інтэграцыю Беларусі ў Еўропу, таму мы падтрымліваем ініцыятыву правядзення Еўрапейскага Марша і гатовыя ўзяць удзел у яго падрыхтоўцы", – заявіў адзін з лідэраў Руху "За Свабоду!" Аляксей Кавалец. |
|
|
|
|
Вы ўвайшлі на сайт як незарэгістраваны
карыстальнік. Рэкамендуем прайсці рэгістрацыю.
|
|
| #3 напісаў: :) (05.07.2007 18.33) |
|
 |
Я тоже паддерживыю j БРСМ и лукашэнко АА!!! Супер !!  и не нада нам больше! нам хватает! Ы! Andry90 вступай к нам в гавно, парашу, ой тоесть в БРСМ, тебе и всем понравиться у нас, У нас дают красна зелёные тряпки! ещё мы ходим строем. и нам предоставлеться бесплатное лечение в навинках! А ещёу нас много всего...позорного, ой тоесть хорошего и крутого! Например по выходным мы выезжаем за город и катаемся на трактарах! |
|
| зарэгістраваны: -- ICQ: -- [цытаваць] |
|
| #2 напісаў: Andry90 (19.06.2007 01.18) |
|
 |
j, БРСМ чакая цябе. Мне вельмi падабаецца гэта арганiзацыя. Яны усiх хворых людзей як i навiнкi трымаюць побач у адным месцы  |
|
| зарэгістраваны: 09.03.2007 - 15.30 ICQ: 281116600 [цытаваць] |
|
| #1 напісаў: j (17.06.2007 22.26) |
|
 |
Лично я за Лукашенко и не надо мне ваших Милинкевичей и Козулиных |
|
| зарэгістраваны: -- ICQ: -- [цытаваць] |
|
|