карта сайта :: дадаць у выбранае

навіны :: фотаархіў :: download :: матэрыялы ў смі :: зваротная сувязь

Будслаўскі фэст сабраў 45 тысяч вернікаў
02.07.2007 - 11.45
Будслаўскі фэст сабраў 45 тысяч вернікаўУ нядзелю, у дзень пачатку фэсту, задажджыла. Гэты дзень стаў найцяжкім для шматлікіх пілігрымаў, якія выправіліся пакланіцца Маці Божай Будслаўскай з розных канцоў краіны – Жодзіна, Віцебску, Браслава, Маладэчна. Пілігрымка з Баранавічаў, напрыклад, ішла дванаццаць дзён.

Пробашч мінскага Чырвонага касцёлу Ўладзіслаў Завальнюк узначаліў пілігрымку на байдарках па рэках Вяллі і Сэрвачы з Вільні. З сабой яны везлі 500-гадовы вялікі драўляны крыж.

З Мінску ў пяцідзённую пілігрымку выйшлі 380 паломнікаў. Сярод іх ня толькі каталікі, але і праваслаўныя, пратэстанты, уніяты. Пілігрымаў цёпла сустракалі ў прыдарожных вёсках – бралі да сябе на ноч, кармілі, нават рабілі лазню.

Як заўсёды, шматлікай была дэлегацыя Віцебскай дыяцэзіі, адкуль дарогу пешшу адолела 1500 чалавек.

Пілігрымы пачалі падыходзіць у Будслаў пасля абеду. Па традыцыі, яны найперш кіраваліся да святыні. Многія прапаўзалі гэты апошні адцінак шляху на каленях. Пасля чаго разбівалі намётавыя мястэчкі практычна ва ўсіх кутках Будслава.

Думалася, што праз залевы — іх за дзень пранеслася над Будславам аж тры, прычым, адна з градам — людзей на фэсце будзе меней, чым летась. Дык жа не. Не злічыць было машын і аўтобусаў. Імі заставілі мястэчка і палеткі, якія сталі імправізаванымі паркінгамі. Кіроўцам, якія прыехалі пад ноч, прыходзілася паркавацца за некалькі кіламетраў ад базылікі.

Пад алтаром шмат спявалі: па-сучаснаму, па-беларуску. Увогуле, сярод людзей было шмат беларускамоўных. Пасля каталіцкай імшы для пілігрымаў, уніяцкі хор адспяваў акафіст.

З кожным годам фэст аднаўляе экуменічныя рыскі, уласцівыя яму ў мінулых стагоддзях. Яго наведваюць людзі розных вызнанняў. Было трохі прыкра, што гэтага факту не падмеціў у сваім слове да грамады біскуп Антоні Дзям’янка.

Адным зь першых я сустрэў ля санктуарыю Паўла Севярынца. Ён раздаваў аўтографы. Севярынец у Будслаў прыехаў упершыню. Было відаць, што ён не чакаў убачыць такую грамаду і быў уражаны настроем фэсту.

Насупраць касцёлу, па-над балотам, што стала пасля дажджоў, стаяла чарада палатак. Там прадавалі знічы, абразкі, ружанцы, сувеніры. Была адна ятка ад праваслаўнага кляштару. Бойка ішоў гандаль традыцыйнымі фэставымі смактулькамі-пеўнікамі. Іх з пражанага цукру і розных фарбавальнікаў вараць тутэйшыя майстры.

З другога боку разлогае Краснае плошчы прадавалі паесці і папіць – ад гарбаты да шашлыкоў. Зьехаліся сюды ўсе раённыя крамы спажыўкааперацыі, кавярні і многія прыватнікі з сваёй пярэстай драбязой.

Ксяндзы і манашкі практычна ўсе беларускамоўныя. Шмат у каго з маладых былі бел-чырвона-белыя стужачкі, фенечкі і значкі «За Свабоду».

Ксёндз-вядоўца вітаў моладзь: «У гэты самы час у Мінску адбываецца канцэрт «Акіяну Эльзы». Некаторыя з прысутных хацелі б туды трапіць, для некаторых быў складаны выбар, куды пайсьці. Але вы не пашкадуеце, што выбралі пілігрымку».

Святары не вагаюцца гаварыць з амбоны на самай народнай мове — дзівоснай трасянцы. «Пацяраўся муж. Адвард Часлававіч, вас чакаюць каля бочкі са свянцонай вадой пад фанаром».

Дзіва што людзі губляліся. Чым меней часу заставалася да поўначы, тым болей народу сцякалася да базылікі. Кульмінацыя фэсту — урачыстая працэсія апоўначы. Не акінуць вокам было гэтае людзкое мора. Толькі на вялікім экране, якім стаў мур базылікі, можна было пабачыць від фэсту зверху. Праз праектар адбывалася трансляцыя зь некалькіх камэраў. Гэтае ноў-хаў было ўжытае на фэсце ўпершыню. Дарэчы, усе заўсёднікі фэсту адзначалі добрую арганізацыю сёлетняга збору.

За некалькі хвілін да поўначы на ўсім пляцы былога савецкага аэрадрома пачалі запальвацца свечкі. Нарэшце хоры касцёлаў Святой Тройцы і Яна Хрысціцеля са сталіцы пачынаюць: «Ойча наш, каторы ёсць у небе...», і працэсія з дзесяткаў святароў, якую ўзначальваюць біскупы менска-магілёўскі Антоні Дзем’янка, віцебскі Ўладзіслаў Блін і пінскі Казімір Вялікаселец, пакідае базыліку і па жывым калідоры набліжаецца да вялікага алтара, збудаванага з паўночнага боку храму. Абраз спускаецца да людзей, і рака свечак паволі плыве за ім з поля на плошчу, цячэ ўздоўж яе, утвараючы кіламетровае жывое кола. У начной цішы хор спявае гімн Багародзіцы. Абраз ужо вяртаецца на алтар, а людзі з задніх шэрагаў яшчэ толькі пачынаюць свой ход. Відовішча заварожвае.

Паводле ацэнак святароў-арганізатараў фэсту, сёлета ў Будслаў зьехалася каля 45 тысяч чалавек.

Фэст на вачах ператвараецца ў свята нацыянальнага маштабу. Аднак апроч другасных чыноўнікаў з камітэту па справах рэлігіяў і прадстаўнікоў райвыканкаму, ад уладаў у Будслаў ніхто не прыяжджае. А на добры лад, гэткай падзеі пасавала б прысутнасьць першых асобаў дзяржавы. Дарэчы была б і жывая трансьляцыя на тэлебачаньні.

Зрэшты, адсутнасьць лішняй помпы надае фэсту пачуцця і непасрэднасці.

Свята абышлося безь вялікіх інцыдэнтаў, калі не лічыць таго, што ксёндз Уладзіслаў Завальнюк у часе пілігрымкі перакуліўся з байдаркі ў ваду. Паломнікі віталі пробашча сталічнага касьцёлу Сьвятых Сымона і Алены з асаблівай цёплынёй, як пралата, які асабліва шмат робіць для надання сьвяту міжнароднага характару.

У нядзелю супрацоўнікі міліцыі — яны зьехаліся на фэст з усяго раёну — затрымалі сямёх зборшчыкаў подпісаў за адмену закону аб свабодзе сумленьня.

Калі ж на дзённай імшы ў панядзелак дзяўчына з Барысава Кася разгарнула бел-чырвона-белы сьцяг, ніхто ня быў супраць.

Паводле "Нашай Нівы"
 (галасоў: 0)
Вы ўвайшлі на сайт як незарэгістраваны карыстальнік. Рэкамендуем прайсці рэгістрацыю.

праглядаў: 454

аўтар: j-by надрукаваць каментары (0)

Даданне каментара

Уключыце гэты малюначак для адлюстравання кода бяспекі




Апошнія навіны

  • Призыв к бойкоту выборов звучит всё...
  • БАТЭ - в групповом турнире Лиги чем...
  • `Заявление, что политзаключённых бо...
  • Пользователи ЖЖ предлагают кампанию...
  • Россия опасна, но слаба
  • Жителям Гродно предлагали отведать ...
  • Евросоюз готов пересмотреть санкции...
  • У Брэсце былі затрыманы два актывіс...
  • Минск говорит `Бойкот!`
  • Старшыня сейма Літвы: Беларусь змян...
  • Папулярные навіны

  • Віцебск - за байкот "выбараў ...
  • МОЛАДЗЬ НАГАДВАЕ ПРА ЗНІКЛЫХ І ...
  • Павел Курьянович арестован на ...
  • Павел Кур'яновіч на свабодзе
  • Активисты кампании задержаны з ...
  • ПОЛИТЗАКЛЮЧЁННЫЕ НА СВОБОДЕ
  • Витебск. Активиста кампании 12 ...
  • Затрыманні моладзі ў Мінску
  • Перамога салідарнасці
  • Жителям Гродно предлагали отве ...


  • галоўная старонка :: рэгістрацыя :: дадаць навіну :: новае на сайце :: статыстыка

    Rating All.BY
    фото современный в киеве посуточно по низким ценам. гостиница измайлово номера цены
    . Сценарии юбилеев. http://www.sound-version.com.ua/ сценарии детских праздников.

    уваход

    Логін
    Пароль
     

    каляндар

     
    «    Ліпень 2007    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     

    дзейнасць

    Астравец

    Ашмяны

    Бабруйск

    Берасце

    Віцебск

    Ворша

    Горадня

    Глыбокае

    Дзяржынск

    Докшыцы

    Лепель

    Кобрын

    Лагойск

    Ліда

    Магілёў

    Маладзечна

    Мінск

    Мядзель

    Навагрудак

    Паставы

    Полацк

    Смаргонь

    фотахроніка

    апытанне


    у выбарах нельга ўдзельнічаць
    у выбарах трэба ўдзельнічаць


    рэклама