карта сайта :: дадаць у выбранае

навіны :: фотаархіў :: download :: матэрыялы ў смі :: зваротная сувязь

Слава героям!
04.07.2007 - 01.54
Беларускія дэмакраты ўшанавалі 3 ліпеня памяць беларусаў, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Міжнародны каардынатар Хартыі’97 Андрэй Саннікаў, міністр знешнеэканамічных сувязяў Беларусі (1994–1999 гг) Міхаіл Марыніч і каардынатар Еўрапейскай Кааліцыі Мікола Статкевіч усклалі кветкі да Вечнага агню на плошчы Перамогі ў Менску. Разам с лідэрамі апазіцыі 150 моладзевых актывістаў у кашулях "За свабоду!" прынеслі да помніка Перамогі кошык кветак з бел-чырвона-белай стужкай з словамі "За свабоду! За Беларусь!".

"Мы прыйшлі аддаць даніну тым, хто загінуў за Беларусь, за жыццё цяперашніх пакаленняў. Менск быў першай еўрапейскай сталіцай, якая была вызваленая ад фашысцкіх захопнікаў. У Аб`яднанай Еўропе, паўнапраўным сябрам якой, безумоўна, стане Беларусь, гэтае свята таксама будзе адзначацца. Гэты дзень заўсёды быў у пашане не толькі ў Менску, але і ў Беларусі, таму што вызваленне сталіцы – гэта і вызваленне цэлай краіны. Гісторыя потым распарадзілася па-іншаму, але, тым не менш, забываць пра тое, што вызвалялі родную зямлю і вызвалялі ад акупантаў ніколі не варта", – заявіў міжнародны каардынатар Хартыі’97, экс-намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Саннікаў.

"У мінулым стагоддзі ў Беларусі было дзве трагедыі і дзве бяды: гэта бальшавізм і фашызм. Мая сям`я панесла страты ад абедзвюх трагедый. Адзін мой дзед, Сямён Гарбавец, удзельнік беларускага падполля ў Польшчы, старшыня сельсавета, быў забіты падчас допыту ў НКВД у 1937 годзе. Другі дзед, Павал Статкевіч, хворы і немалады чалавек, быў забіты ў сваёй хаце паліцаямі за сувязь з партызанамі. І сёння я хачу ўшанаваць памяць маіх родных, якія пацярпелі ад фашызму, і усіх беларусаў, якія загінулі падчас гэтай вайны”, – заявіў каардынатар Еўрапейскай Кааліцыі, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч.

"Вызваленне Менска – гэта вялікае свята ўсяго беларускага народа. Гэта даніна памяці тым людзям, якія абаранялі Беларусь ад страты суверэнітэту. На жаль, гэты суверэнітэт сёння знаходзіцца пад пагрозай з прычыны недальнабачнай палітыкі ўлад, але ўдзел моладзі ў нашай сённяшняй акцыі памяці гаворыць пра тое, што еўрапейскі рух набірае сілу ў Беларусі і падтрымліваецца грамадствам. Перамога будзе за дэмакратыяй", – перакананы адзін з лідэраў беларускай апазіцыі, міністр знешнеэканамічных сувязяў Беларусі (1994–1999 гг) Міхаіл Марыніч.

Пасля маладыя людзі да вечара гулялі па гораду з разгорнутымі сцягамі і святкавалі Дзень вызвалення Мінска ад фашысцкіх захопнікаў.
 (галасоў: 1)
Вы ўвайшлі на сайт як незарэгістраваны карыстальнік. Рэкамендуем прайсці рэгістрацыю.

праглядаў: 411

аўтар: ЗбЯнТэЖаНы надрукаваць каментары (11)

#11 напісаў: Zombie (05.07.2007 15.22)
Какой высокопарный слоГ! (:
NIK, ты пРррРэлесьць (:
Не нада нам тута пpa дыктатуру расказваць. І так усе ведаем:
"Дыктатура - гаўно" (с)
зарэгістраваны: 18.04.2007 - 13.56 ICQ: 472796655 [цытаваць]
#10 напісаў: NIK (04.07.2007 16.54)
это, скорей, обычное явление. нормыльными я бы такие вещи не называл. если что-либо происходит регулярно, оно от одного этого нормальным не становится. ато так можно и до того договориться, что если в Беларуси уже хрен знает сколько лет диктатура, то это нормально.
зарэгістраваны: 10.05.2007 - 23.17 ICQ: 374-336-186 [цытаваць]
#9 напісаў: paval (04.07.2007 16.32)
2 dafik

Гэта нармальная зьява для любога рэвалюцыянера.
зарэгістраваны: 01.01.1970 - 02.00 ICQ: -- [цытаваць]
#8 напісаў: dafik (04.07.2007 16.05)
О чём можно говорить, если "свой" утверждает, что лишение свободы - это нормально...


--------------------
зарэгістраваны: 26.05.2007 - 06.28 ICQ: 374562094 [цытаваць]
#7 напісаў: Zombie (04.07.2007 14.48)
Усё будзе добра, сёньня цудоўны дзянёк! (:
зарэгістраваны: 18.04.2007 - 13.56 ICQ: 472796655 [цытаваць]
#6 напісаў: j-by (04.07.2007 14.40)
Чтобы была информация, нужно её админам давать. Ждали до 4 утра инфы и про гуляния и про задержания. А кое-кому смски скидывали всю ночь, чтобы позвонил и рассказал кого и где задержали. Так что претензии к админам необоснованы. Как только будет информация - поставим.
зарэгістраваны: 03.03.2007 - 19.59 ICQ: -- [цытаваць]
#5 напісаў: ЗбЯнТэЖаНы (04.07.2007 14.26)
а что кто-то недоволен информацией?????? belay
зарэгістраваны: 25.06.2007 - 19.29 ICQ: -- [цытаваць]
#4 напісаў: NIK (04.07.2007 07.04)
гы.
1. админов знаю и телефоны их тож.
2. если вам очень нравится сидеть в обезьяннике, могу рассказать много веселых способов туда попасть. в наше время и от ампутации конечностей люди как правило не умирают. однако, лично я не считаю, что одного этого достаточно, чтоб без медицинских показаний себе руки-ноги отрезать... вам не хуже моего известно, что "заметки" на сайте появляются не для освобождения людей из ментовки, а для информирования мирного населения.
3. спасибо за информацию.
зарэгістраваны: 10.05.2007 - 23.17 ICQ: 374-336-186 [цытаваць]
#3 напісаў: Zombie (04.07.2007 06.07)
to NIK
1. Адмінаў ты ведаеш, так што не скандаль тут, як апошняя гістэрычка, а звані і ім мацюгайся.
2."сырое вонйучее помісченіе", госпаді ісусі. Карцер! Гауп-вахта! Рабы на галеры! Ізноў жа, харэ скандаліць. Ніхто шчэ у каталажцы не паміраў. А з-за таго, што тут невялікая заметка зьявіцца, чалавек хутчэй не вызваліцца.
3. І па апошняй інфе, усе ужо дакладна на волі.
зарэгістраваны: 18.04.2007 - 13.56 ICQ: 472796655 [цытаваць]
#2 напісаў: chertenok (04.07.2007 04.56)
кстати да..
люди не вернулись домой ночевать,
а инфы нет wassat


--------------------
зарэгістраваны: 29.06.2007 - 01.45 ICQ: 291514230 [цытаваць]
#1 напісаў: NIK (04.07.2007 04.14)
где новости с народных гуляний angry angry angry angry
зарэгістраваны: 10.05.2007 - 23.17 ICQ: 374-336-186 [цытаваць]
Даданне каментара

Уключыце гэты малюначак для адлюстравання кода бяспекі




Апошнія навіны

  • Признание Абхазии и Южной Осетии: з...
  • Дзень беларускай вайсковай славы ў ...
  • Сёння - гадавіна перамогі пад Ворша...
  • Беларускія патрыёты адзначылі гадав...
  • Культурныя падзеі наступнага тыдня
  • Як фальсіфікавалі выбары ў 2003 год...
  • Працягваюцца рэпрэсіі супраць молад...
  • Павел Лукша на свабодзе
  • Pavel Luksha Got Free
  • New `Boycott!` stickers in Minsk
  • Папулярные навіны

  • МОЛАДЗЬ НАГАДВАЕ ПРА ЗНІКЛЫХ І ...
  • НЕ НАДОЕЛО ВЫПРАШИВАТЬ?
  • Павел Кур'яновіч на свабодзе
  • Активисты кампании задержаны з ...
  • ПОЛИТЗАКЛЮЧЁННЫЕ НА СВОБОДЕ
  • МОЛАДЗЬ ЗВЯРТАЕЦЦА ДА ДЭМАКРАТ ...
  • Витебск. Активиста кампании 12 ...
  • Затрыманні моладзі ў Мінску
  • Перамога салідарнасці
  • Жителям Гродно предлагали отве ...


  • галоўная старонка :: рэгістрацыя :: дадаць навіну :: новае на сайце :: статыстыка

    Rating All.BY


    уваход

    Логін
    Пароль
     

    каляндар

     
    «    Ліпень 2007    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     

    дзейнасць

    Астравец

    Ашмяны

    Бабруйск

    Берасце

    Віцебск

    Ворша

    Горадня

    Глыбокае

    Дзяржынск

    Докшыцы

    Лепель

    Кобрын

    Лагойск

    Ліда

    Магілёў

    Маладзечна

    Мінск

    Мядзель

    Навагрудак

    Паставы

    Полацк

    Смаргонь

    фотахроніка

    апытанне


    у выбарах нельга ўдзельнічаць
    у выбарах трэба ўдзельнічаць


    рэклама