
Дамовіўся з сябрамі сустрэцца у сем на Нямізе, каб разам пагуляць у цэнтры. Кампанія сабралася вялікая. І амаль кожны – у майцы з надпісам “За свабоду.” Настрой – выдатны. Ішлі, віншавалі са святам людзей. Над галовамі трымцелі у паветры сцягі з гербам Менску. На перакрыжаванні пад мастом на Нямізе я выйшаў з натоўпу і падыйшоў да супрацоўніка ДПС:
- Са святам вас!
- Спасибо большое. Вас также.
Рушым далей. Ля Палаца спорту гукнулі:”Жыве Беларусь!” Адазвалася шмат галасоў. Запрасілі далучацца і гуляць далей разам. Наш натоўп павялічваўся.
Дайшлі да экрану на праспекце Пераможцаў. Далей не прайці так проста – стаіць кардон міліцыянтаў. Паздымалі сцягі, разбіліся па-двое ды па-трое і проста з вудамі у руках прайшлі між імі. Зноўку ўзнялі сцягі. Стаялі амаль пад сцэнай. Размаўлялі з людзьмі. Але праз некаторы час (за хвілін трыццаць да прыезда Лукашэнкі) да нас падыйшлі пяцёра міліцыянтаў (напэўна спужаўшыся, што мы з такой радасьцю кінемся сустракаць Прэзідэнта, што саб’ем яго з ног. І мала ці што..).
- Ребята, покидаем территорию.
- На каком основании?
- А что это у вас на майках написано?
- Свобода гарантирована Конституцией!
Падыходзяць пятнаццаць-дваццаць АМАПаўцаў. Мы нікуды не разыходзімся. Слухаем музыку, час ад часу чутна гучнае “Жыве Беларусь!”. Але Бацькін час надыйшоў, і ён відавочна не збіраўся сёння з намі сустракацца. Пачалася цікавая гульня з міліцыянтамі. Яны, напрыклад, удваіх чапляюцца да хлопца ці дзяўчыны з нашага асяроддзя, я падыходжу з пытаннем, кшталту:”Ребята, а что тут творится?”, а ў гэты час нашыя вырываюцца і хаваюцца ў натоўпе. Такое адбывалася разоў шэсць. І міліцыянты ад гульні стаміліся. Яны памяняліся з АМАПАМ. А тыя ужо пачалі хапун упяцярох. Гульня ужо і нам паднадакучыла. Пару чалавек схапілі і панеслі у невядомым накірунку. Пачуліся каментары:
- Отпустите его! Не бейте! Что вы делаете?
- Возьмите меня нормально за руки. Не рвите майку!
- Я тебя сейчас возьму, б...! Пи..й вперед б... урод.
- А чего вы такой злой? Вы же представитель правопорядка, а ругаетесь хуже сапожника. Вы же должны наоборот задерживать тех, кто нецензурно выражается. Вон посмотрите там пьяная молодёжь возле кустов лежит. Их задерживайте.
- Ах ты б... умник! Пи..й!
Цікава, чаму яны так заводзяцца, калі ты з імі нармальна ветліва размаўляеш?
Затрыманых нас было шасцёра. Пасадзілі ў аўтобус пад мастом. Адзін хлопец выглядаў кепскавата. Яго да аўтобуса не вялі, не неслі, а цягнулі па асфальце. Хутка яго акружылі нашыя сябры. Разам паслухалі салют. Потым аўтобус паехаў. Мы спявалі, а за намі да Цэтральнага РАУСа бегла дзяўчынка са сцягам.
Прыехалі. Выклікалі ў кабінет па аднаму. Першы наш сябар сказаў, што яго пакідаюць на ноч. Мяне завялі у асбоны кабінет на іншым паверсе. Там сядзелі две даволі маладыя жанчыны.
- Ты у нас первый раз?
- Да нет же! Его привозили тогда, помнишь, когда что-то со льготами было..
- Нуда, точно. (Прыемна, калі цябе памятаюць. Асабліва, як змагара :)
- Майка у тебя красивая. Стильная, молодежная такая. С белой надписью лучше, чем с жёлтой.
Так ты, как вы это говорите, “ідэйны?”...
Размова была доўгая, але прыемная. Амаль не афіцыйная. Размаўлялі аб Беларусі, аб АМАПе, аб страху, аб нас – свабодалюбівых. Потым патэлефанавалі бацьку, запытацца, ці можна мяне адпускаць, ці ён за мной прыедзе. Адпусцілі.
- Смотри, Павел, осторожнее.
- Дзякуй. Да сустрэчы.
Злавіў машыну, бо так бы не даехаў дахаты. Залажу ў аську. Дамаўляемся з сябрамі заўтра ехаць да суда. Збіраюся спаць. Але ў 3 гадзіны пайшлі смс-кі: ”меня отпустили..”, “я на свободе..”, “суда не будет, я – домой..”. Прыемна. Кладуся спаць. Жыве Беларусь!
Паша