
Апошнімі днямі ў беларускім інтэрнеце шырока абмяркоўваецца выступ Анжалікі Агурбаш, якая падчас святкавання Дня Незалежнасці на заключным гала-канцэрце зорак беларускай эстрады пракрычала “Жыве Беларусь!”. Як жартавалі ўдзельнікі кампаніі "Jeans - за Свабоду!", такім чынам яна падзякавала тым маладым людзям, якія жартам скандавалі яе прозвішча ля Нацыянальнай бібліятэкі ў сакавіку на Дзень Волі. А магчыма гэта была проста рэакцыя на натоўп, які так завялі нашыя людзі, што нават пасля іх гвалтоўнага выдалення з канцэрту, ён перыядычна пачынаў скандаваць апазіцыйны лозунг. Ці можа ўжо і ня толькі апазіцыйны?
Дарэчы, Агурбаш, калі яна яшчэ была вядомая як Ліка Ялінская, спявала і песню “Пагоня” на верш Максіма Багдановіча.
паглядзець відэа