карта сайта :: дадаць у выбранае

навіны :: фотаархіў :: download :: матэрыялы ў смі :: зваротная сувязь

Народжаныя ў незалежнай Беларусі
16.07.2007 - 22.37
Народжаныя ў незалежнай БеларусіГэтым маладзёнам сёлета споўнілася 17 год. Роўна столькі ж часу незалежная наша родная Беларусь. 27 ліпеня 1990 года была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь. Надзеі, спадзяванні, мары, захапленні гэтых людзей – люстэрка, у якое сёння можа паглядзець краіна. Сёння вырашаецца лёс гэтых 17-гадовых хлопцаў і дзяўчынак – пасля заканчэння школы яны выбіраюць ВНУ і будучую прафесію. Беларусь сёння таксама стаіць перад выбарам: дыктатура ці свабода, прыгнечаная бедная рэспубліка ці квітнеючая еўрапейская краіна. Гавораць: «Не пытай, што можа Радзіма зрабіць для цябе, спытай, што ты можаш зрабіць для Радзімы». Сённяшнія маладыя – насамрэч патрыёты – і гатовыя шмат зрабіць для любімай краіны. І распавялі яны пра гэта ў інтэрв`ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

– Кім бы вы хацелі стаць пасля заканчэння школы?

Кацярына Пікярэня, выпускніца гімназіі №18 г. Менска: Я хачу быць лекарам. Вельмі люблю людзей і хачу ім дапамагаць. Я імкнуся заўсёды дапамагчы людзям. Няхай гэта псіхалагічныя праблемы ці фізічныя…. У нас так у сям`і прынятае. Мае бацькі – лекары, і для мяне медыцына – справа звыклая, можна сказаць, найважнейшая…

Зміцер Гамянюк, навучэнец Менскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа: Мне хацелася б стаць эканамістам. Гэта менавіта тая справа, якой бы мне хацелася займацца ўсё жыццё.

Мікола Ясінскі, выпускнік сярэдняй школы № 116 г. Менска: Я хацеў бы стаць праграмістам. Я паступаю ў БДУІР на факультэт кампутарных сетак і сістэм.

– Пра што вы марыце?

Кацярына Пікярэня: Ёсць мэта – змяніць Беларусь. Прывесці яе да выявы маёй мары, якую пешчу з дзяцінства, пра што жаўна мараць мае бацькі… Гэта насамрэч незалежная, насамрэч свабодная, самабытная Беларусь. Краіна з сваёй багатай гісторыяй і культурай, краіна, якую не атаясамліваюць з Расеяй.

Зміцер Гамянюк: Гэта нават не мара, а план. Я хачу быць шчаслівым з сваёй сям’ёй, з сваімі дзецьмі. Хачу мець свой дом і свой надзел зямлі. Да гэтага, зразумела, доўга ісці, і патрэбная дапамога з боку дзяржавы. Цяпер гэтага я, вядома, не магу сабе дазволіць. Але буду дамагацца.

Мікола Ясінскі: Каб жыццё нармальна склалася, каб знайсці добрую працу, рэалізаваць сябе. Мару, каб у Беларусі ўсё было добра, каб перамены да лепшага адбыліся, каб змяніўся рэжым на дэмакратычны, пачалося нармальнае жыццё, можна было б самому свабодна разгарнуцца…

– На вуліцы чыйго імя Вы б хацелі жыць?

Кацярына Пікярэня: На вуліцы Каліноўскага, таму што Кастусь Каліноўскі – сапраўдны герой Беларусі. На вуліцы яго імя можна насамрэч жыць, а не на вуліцах так званых «герояў». Якіх ты не ведаеш, якія невядома што зрабілі для тваёй краіны.

Зміцер Гамянюк: На вуліцы Францыска Скарыны. Менавіта таму што яго імя цяпер спрабуюць забыць. Таму што гэта чалавек, дзякуючы якому Беларусь стала перад светам як цывілізаваная і еўрапейская краіна.

Мікола Ясінскі: На вуліцы Васіля Быкава. Гэты чалавек – найбольш значная фігура ў сучаснай гісторыі, гэта не толькі выдатны пісьменнік, але і выбітны гістарычны дзеяч…. Я захапляюся тым, што ён зрабіў для Беларусі, для яе адраджэння.

– На канцэрт якога выканаўцы вы хацелі б схадзіць?

Кацярына Пікярэня: Абавязкова «Н.Р.М.», я праходжу з ёй усе альбомы, разам з ёю сталею.

Зміцер Гамянюк: Я люблю беларускую музыку. У мяне шмат музычных куміраў: Кроў, «Крама», «B:N», «Н.Р.М.». Я б, вядома, схадзіў на канцэрт зорак беларускай незалежнай музыкі.

Мікола Ясінскі: На канцэрт «Таварыша Маўзера». Маладая група, якая, па-першае, спявае па-беларуску, па-другое – іграе цяжкую музыку.

– Якія кнігі вы чытаеце?

Кацярына Пікярэня: У дадзены момант я захапляюся Віктарам Пялевіным. Вельмі люблю Уладзіміра Арлова, яго старыя гістарычныя апавяданні.

Зміцер Гамянюк: Апошняя кніга, якую я прачытаў – гэта кніга Уладзіміра Караткевіча. Мне падарылі на дзень нараджэння зборнік яго твораў. Вельмі падабаецца навуковая і гістарычная літаратура. Хачу ведаць сапраўдную гісторыю Беларусі, а не тое, што сёння выкладаецца ў беларускіх школах і ВНУ.

Мікола Ясінскі: Расейскую класіку я не вельмі люблю. Апошняе што я прачытаў – Уільям Сомерсэт Моэм «Цяжар страсцей чалавечых». Пра жыццё хлопчыка, у якога ў раннім узросце памерлі маці і бацька. Ён застаўся зусім адзін. Кніга распавядае пра тое, як гэты чалавек сталеў, станавіўся на ногі, як ён рабіў сябе сам. Мне гэта вельмі цікава.

– Што значыць для вас слова «радзіма»?

Кацярына Пікярэня: Радзіма – гэта частка мяне. Інтарэсы Радзімы і мае інтарэсы – гэта адно і тое ж. Але сёння я не магу гаварыць з гонарам, што гэта мая радзіма, калі іду па цяперашнім Менску, калі гляджу цяперашняе тэлебачанне…

Зміцер Гамянюк: Радзіма – гэта беларускі народ, наша краіна, яе неба, сонца, лугі… Гэтае месца, дзе я заўсёды буду шчаслівы, гэта людзі, з якімі я заўсёды буду шчаслівы….

Мікола Ясінскі: Родная краіна, дзе ты нарадзіўся, месца твайго жыцця.

–У якой краіне вы хацелі б жыць?

Кацярына Пікярэня: У Беларусі, вядома! Хачу жыць у такой краіне, пра якую кожны можа сказаць, што гэта яго краіна… У якой не ўзнікае ніякіх дваістых пытанняў да самога сабе і да грамадства. У якой кожны чалавек мае магчымасць быць самім сабою.

Зміцер Гамянюк: У Беларусі. Гэта мая радзіма, тут я нарадзіўся, і як бы мне не перашкаджалі тут жыць, я ўсё роўна буду імкнуцца зрабіць так, каб стала жыць лягчэй не толькі для мне, але і шматлікім іншым людзям.

Мікола Ясінскі: Толькі ў Беларусі. Свабоднай, дэмакратычнай, незалежнай краіне, у якой людзі ўспомнілі б сваю гісторыю і культуру, сваю мову, каб прачнулася, нарэшце, наша самасвядомасць. Каб мы сталі Народам.

– Што б вы хацелі зрабіць для Беларусі?

Кацярына Пікярэня: Усё пасільнае. Усё, што здолею.

Зміцер Гамянюк: Я хацеў бы застацца ў гісторыі сваёй Радзімы, як чалавек, які прынёс шмат карысці не для ўрада, а менавіта для свайго народа. Вельмі хацелася б паўплываць на нацыянальнае адраджэнне, на тое, якія законы прымаюцца ў краіне, як гэта ўсё адбываецца.

Мікола Ясіснкі: Усё, што здолею. Хацеў бы ўславіць сваю краіну. Напрыклад, стану выбітным праграмістам. Ва ўсялякім выпадку я планую заставацца ў сваёй краіне і працаваць на сваю краіну. Што б ні здарылася.

Крыніца: Charter97.org
 (галасоў: 0)
Вы ўвайшлі на сайт як незарэгістраваны карыстальнік. Рэкамендуем прайсці рэгістрацыю.

праглядаў: 329

аўтар: j-by надрукаваць каментары (4)

#4 напісаў: inshaplanetnik (02.08.2007 04.29)
cуперская ідэя зрабіць інтэрв'ю з народжанымі разам з незалежнасцю Беларусі! а няхай бы і выпадкова проста можа не усе адказалі так. проста гэтыя тры найбольш цікава распавядалі...
можа, дзесяткі апытаных былі...Гэта ж не сайт БРСМ, проста такія меркаванні былі абраныя аўтарамі сайту. А ўдзельнікі апытання сапраўды прыгожыя таленавітыя і перспектыўныя людзі...
Каб усе народжаныя ў Вольнай Белоарусі так думалі!!!!!!!!!!!!!!!!!!winked
зарэгістраваны: 31.07.2007 - 23.13 ICQ: -- [цытаваць]
#3 напісаў: NIK (19.07.2007 02.50)
гы. гэта я не да вас пісаў, а да аўтараў матэр'ялу. жаданне змяніць ў лепшы бок жыццё у сваёй краіне - супер!!!!
зарэгістраваны: 10.05.2007 - 23.17 ICQ: 374-336-186 [цытаваць]
#2 напісаў: Зміцер (18.07.2007 23.59)
Дзякуй за "выпадковых"! Я стаю ў чырвонай майцы)) А што ж такога ў жаданні змяніць сітуацыю??? Шмат хто таксама хоча зрабіць гэта.
зарэгістраваны: -- ICQ: -- [цытаваць]
#1 напісаў: NIK (17.07.2007 16.00)
lol подошли, наверно, на улице к трем челам и стали вопросы задавать... и так совершенно случайно вышло, что все трое по-белоруски разговаривают... причем как-то очень одинаково. прям братья/сестры близнецы. двое из трех тащатся по НРМ... и все трое просто мечтают изменить ситуацию в стране. в общем весело получается. кое-что очень напоминает (пример 1, приер 2)...
зарэгістраваны: 10.05.2007 - 23.17 ICQ: 374-336-186 [цытаваць]
Даданне каментара

Уключыце гэты малюначак для адлюстравання кода бяспекі




Апошнія навіны

  • Признание Абхазии и Южной Осетии: з...
  • Дзень беларускай вайсковай славы ў ...
  • Сёння - гадавіна перамогі пад Ворша...
  • Беларускія патрыёты адзначылі гадав...
  • Культурныя падзеі наступнага тыдня
  • Як фальсіфікавалі выбары ў 2003 год...
  • Працягваюцца рэпрэсіі супраць молад...
  • Павел Лукша на свабодзе
  • Pavel Luksha Got Free
  • New `Boycott!` stickers in Minsk
  • Папулярные навіны

  • МОЛАДЗЬ НАГАДВАЕ ПРА ЗНІКЛЫХ І ...
  • НЕ НАДОЕЛО ВЫПРАШИВАТЬ?
  • Павел Кур'яновіч на свабодзе
  • Активисты кампании задержаны з ...
  • ПОЛИТЗАКЛЮЧЁННЫЕ НА СВОБОДЕ
  • МОЛАДЗЬ ЗВЯРТАЕЦЦА ДА ДЭМАКРАТ ...
  • Витебск. Активиста кампании 12 ...
  • Затрыманні моладзі ў Мінску
  • Перамога салідарнасці
  • Жителям Гродно предлагали отве ...


  • галоўная старонка :: рэгістрацыя :: дадаць навіну :: новае на сайце :: статыстыка

    Rating All.BY


    уваход

    Логін
    Пароль
     

    каляндар

     
    «    Ліпень 2007    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     

    дзейнасць

    Астравец

    Ашмяны

    Бабруйск

    Берасце

    Віцебск

    Ворша

    Горадня

    Глыбокае

    Дзяржынск

    Докшыцы

    Лепель

    Кобрын

    Лагойск

    Ліда

    Магілёў

    Маладзечна

    Мінск

    Мядзель

    Навагрудак

    Паставы

    Полацк

    Смаргонь

    фотахроніка

    апытанне


    у выбарах нельга ўдзельнічаць
    у выбарах трэба ўдзельнічаць


    рэклама