Дзікае паляванне 14.08.2007 - 21.17 |
|
Пужаючая, ненатуральная цішыня паволі знікае. Чутны не крокі, не. Пачуўся рух. Увайшла Надзея Яноўская. З кожным крокам дзяўчыны незадаволенасць дома ўзрастае, рыпенне становіцца больш гучным і небяспечным. Здаецца, адзін памылковы рух – і ўвесь гнеў старадаўняга маёнтка вырвецца наверх, сцісне ў сваіх моцных цісках маленькае хрупкае чалавечае цела. Але не, штосьці ўтрымлівае гэты вялікі будынак, не дазваляе зрабіць шкоду Надзеі. І Яноўская павольна, нават ўпэўнена крочыць па гнілым дошкам. Бо яна – гаспадыня.
Але магунасць пані Яноўскай – падман. У сваім маёнтку яна мае вельмі малую моц. Больш за дзвесце пяцьдзесят год пакутуюць Яноўскія з-за таго, што Раман, іх даўні продак, жорстка забіў радавітага беларускага шляхціца Стаха Горскага. Караля Стаха, так яго называлі сяляне за тое, што ён дапамагаў простым людзям, аднойчы на паляванні падмануў вельмі славалюбівы Раман, які ненавідзеў свайго саперніка. Ён, разам са сваімі памочнікамі, жорстка забіў атручанага Горскага і яго людзей. Раз’юшаны, амаль мёртвы Стах на апошнім уздыху пракляў род Яноўскіх да дваццатага калена, паабяцаўшы адпомсціць. Таму з’яўляецца ў аколіцах Балотных Ялін дзікае паляванне пакрыўджанага караля Стаха, і забівае кожнага, хто стане на яго шляху. У вёсках пануе голад, бруд, скупнасць і трасца. Людзям ніхто не жадае дапамагаць, а яны ва ўсіх сваіх пакутах абвінавачваюць Яноўскіх. Але хіба вінаватая ў гэтым маленькая Надзея, да смерці спалоханая крывавай помстай Стаха? Яна б шчыра дапамагла людзям, ды што можа зрабіць кволая дзяўчынка, якая ў багатым доме сама памірае ад голаду...
Яна - апошняя з роду Яноўскіх. І на ёй павінен скончыцца жудасны праклён. І яна чакае заканчэння. Баяцца ўжо няма сіл. Абы хутчэй гэта ўсё скончылася..
Але ўсё толькі сапраўды пачынаецца. На старонках аповесці Ўладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха". |
|
|
|
|
Вы ўвайшлі на сайт як незарэгістраваны
карыстальнік. Рэкамендуем прайсці рэгістрацыю.
|
|
| #3 напісаў: Катя (13.03.2008 15.53) |
|
 |
А мне так впадло его читать :(
|
|
| зарэгістраваны: -- ICQ: -- [цытаваць] |
|
| #1 напісаў: chertenok (16.08.2007 03.22) |
|
 |
ммм....такое чудо эта книга!!!!
советую всем-всем-всем....
"Читая Караткевича, по-настоящему гордишься тем, что ты белорус!"
--------------------
NO PAIN NO GAME
|
|
| зарэгістраваны: 29.06.2007 - 01.45 ICQ: 291514230 [цытаваць] |
|
|