
21 лiстапада — сусветны дзень прывiтанняў. Ён адзначаецца штогод з 1973 года. Ідэя дня прывiтанняў з’явiлася ў разгар халоднай вайны i належыць двум братам-амерыканцам — Майклу i Браяну Маккомакам. Позняй восенню 1973-га, сустрэўшыся ў штаце Небраска, браты адаслалi пiсьмы ва ўсе канцы свету з ветлiвымi прывiтаннямi ў знак пратэсту супраць узмацнення мiжнароднай напружанасцi. У пiсьмах была просьба павiтаць яшчэ каго-небудзь... У вынiку iдэя знайшла падтрымку не толькi ў простых людзей, але i ў кiраўнiкоў дзяржаў. З таго часу 21 лiстапада — Сусветны дзень прывiтанняў, радасных эмоцый i добрага настрою.
Звязда