
Мінуў год, як абвясцілі новую палітыку Еўрасаюзу датычна Беларусі. Прапановы Еўрасаюзу застаюцца ў сіле, гаворыцца ў заяве прадстаўніцтва Еўракамісіі ва Ўкраіне і Беларусі. Еўрасаюзу зрабіў выгадныя эканамічныя і гуманітарныя прапановы народу Беларусі — у выпадку, калі беларускія ўлады вызваляць палітвязняў, дэмакратызуюць выбарчую сыстэму і будуць выконваць іншыя абавязанні. Ці адбыліся за год зрухі ў дачыненнях Беларусі і Еўрасаюзу?
“Еўрасаюз гатовы развіваць блізкія дачыненні з Беларуссю і яе народам, як толькі беларускі ўрад прадэманструе павагу да дэмакратычных каштоўнасцяў і асноўных правоў беларускіх грамадзянаў”. Пра гэта гаворыцца ў заяве прадстаўніцтва Еўракамісіі ва Ўкраіне й Беларусі.
Мінуў год, як Еўракамісія апублікавала дакумент “Што Еўрасаюз можа даць Беларусі”, у якім Мінску прапаноўвалася паўнавартаснае партнёрства ў рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства.
Гаворка ішла пра спрашчэньне паездак беларускіх грамадзянаў у Еўрасаюз, магчымасць працаваць і вучыцца ў Еўрасаюзе, дадатковыя магчымасці для бізнесу і гандлю, а таксама дапамога Беларусі ў рэформаванні сістэмы аховы здароўя і адукацыі, грамадзкай адміністрацыі і мясцовага кіравання.
Наўзамен Еўрасаюз патрабаваў вызваліць усіх палітвязняў, паважаць свабоду слова, медыя і сходаў, правесці свабодныя і справядлівыя выбары, расследаваць справы зніклых і паважаць правы меншасцяў.