Сёння ў Беларусі і ва ўсім свеце традыцыйна адзначаецца Дзень беларускай салідарнасці. У гарадах Еўропы і ЗША адбудуцца акцыі з заклікам да ўлад Беларусі вызваліць беларускіх палітвязняў і пачаць дэмакратычныя ператварэнні.
У Беларусі людзі выйдуць на вуліцы гарадоў са свечкамі і партрэтамі палітычных вязняў Андрэя Кіма, Аляксандра Здвіжкова і Аляксандра Казуліна.
Дні беларускай салідарнасці праходзяць 16 дня кожнага месяца ў знак салідарнасці з сем’ямі зніклых у Беларусі апазіцыянераў, палітвязнямі, рэпрэсаванымі, усімі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. |