DataLife Engine > Мінск, Дзень беларускай салідарнасці > Слава героям! Феерверк ля Валадаркі (ВІДЭА)

Слава героям! Феерверк ля Валадаркі (ВІДЭА)


17.02.2008 - 11.26. Разместил: j-by
Ужо становіцца традыцыяй завяршаць Дзень Салідарнасці святочным феерверкам у гонар змагароў за свабоду, якія зараз знаходзяцца за кратамі. Не стаў выключэннем і ўчорашні. А 23 гадзіне актывісты кампаніі зладзілі феерверк ля сценаў СІЗА №1, што на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Менавіта там знаходзіцца зараз адзін з палітычных вязняў - Андрэй Кім.

Ён быў затрыманы 21 студзеня на акцыі пратэсту і арыштаваны на 10 сутак. Пасля адбыцця тэрміну маладому чалавеку прад'явілі абвінавачанне па артыкуле 364 Крымінальнага Кодексу (пагрозы ці гвалтоўныя дзеянні ў адносінах супрацоўніка міліцыі) і змясцілі ў СІЗА.