карта сайта :: дадаць у выбранае

навіны :: фотаархіў :: download :: матэрыялы ў смі :: зваротная сувязь

БЕЛАРУСКАЯ МОЛАДЗЬ - ЗА ЕЎРАПЕЙСКУЮ БЕЛАРУСЬ!
03.03.2008 - 17.15
Лідэры маладзёжных рухаў і арганізацый заявілі аб актыўным удзеле ў грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь". Гэта адбылося падчас прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў Мінску сёння. У ёй удзельнічалі Яўген Афнагель (Jeans за свабоду!), Антон Каліноўскі (Моладзь БНФ), Уладзімер Лемеш (грамадзянская кампанія "За свабоду") і Артур Фінькевіч (Малады Фронт).

Маладыя людзі распавялі пра перавагі, якія дае Беларусі ўваходжанне ў Еўрапейскі Саюз. Так, Уладзімер Лемеш звярнуў увагу на тое, што адной з першых задач павінна стаць адмена шэнгенскіх візаў для жыхароў нашай краіны. Антон Каліноўскі распавёў пра эканамічныя перавагі еўрапейскага выбару Беларусі. Ён адзначыў, што еўрапейскія інвестыцыі будуць садзейнічаць рэфармаванню нашай эканомікі і выхаду з крызісу.

Артур Фінькевіч распавёў якія мерапрыемствы будуць ладзіцца ў межах кампаніі. "Мы правядзем масавыя акцыі, пікеты пад лозунгам «Беларусь у Еўропу!», будзем распаўсюджваць інфармацыйныя матэрыялы, улёткі і распавядаць беларусам пра выгоды збліжэння з Еўрасаюзам», – заявіў лідэр «Маладога Фронту»

Яўген Афнагель заклікаў падтрымаць "Еўрапейскую Беларусь" не толькі актывістаў апазіцыі, але ўсіх, каму неабыякавы лёс краіны. "На працягу апошняга году многія расійскія і, нажаль, некаторыя беларускія палітыкі казалі пра тое, што Беларусь павінна ўвайсці ў склад Расіі. Падобныя размовы працягваюцца і зараз. Ужо прагучалі заявы аб тым, што ўжо ў гэтым годзе можа адбыцца рэферэндум па канстытуцыйным акце так званай саюзнай дзяржавы. У такой сітуацыі толькі ўваходжанне ў Еўрапейскі Саюз гарантуе захаванне незалежнасці Беларусі. Гэта павінен разумець кожны патрыёт, кожны, каму неабыякавы лёс нашай радзімы", - заявіў Яўген.

Ён таксама адзначыў, што ў мінулым годзе незалежнасць упершыню стала агульнай каштоўнасцю і для ўладаў і для апазіцыі і ў якасці прыкладаў прывёў акцыю "За незалежную Беларусь!" і сумеснае святкаванне 3 ліпеня.

Маладзёжныя лідэры паставілі сабе задачу разам з усімі дэмакратычнымі актывістамі сабраць 1.000.000 подпісаў грамадзян Беларусі за ўваходжанне ў Еўрапейскі Саюз.

 (галасоў: 13)
Вы ўвайшлі на сайт як незарэгістраваны карыстальнік. Рэкамендуем прайсці рэгістрацыю.

праглядаў: 710

аўтар: j-by надрукаваць каментары (0)

Даданне каментара

Уключыце гэты малюначак для адлюстравання кода бяспекі




Апошнія навіны

  • Акцыі салідарнасці з Аляксандрам Ба...
  • Сёння ў рыма-каталікоў пачынаецца А...
  • Акции солидарности с Александром Бо...
  • Акции солидарности возле стен СИЗО ...
  • Паліна Дз`якава: `Кожны дзень мы пр...
  • Евгений Афнагель: `В этих условиях ...
  • Чем грозит введение двух государств...
  • Суд над политзаключенным Александро...
  • Акцыі салідарнасці з Баразенкам: дз...
  • Прэзідэнта абяруць не пазней за 8 л...
  • Папулярные навіны

  • Акции солидарности возле стен ...
  • Письма с "зоны"
  • Акции солидарности с Александр ...
  • Акцыі салідарнасці з Баразенка ...
  • Барацьба за еўрапейскую Белару ...
  • Политзаключенный Александр Бор ...
  • ЗАТРЫМАНЫЯ ЎДЗЕЛЬНІКІ АКЦЫІ СА ...
  • СВОБОДУ ПОЛИТЗАКЛЮЧЁННЫМ! СВОБ ...
  • Избиты лидеры и активисты оппо ...
  • АКЦИИ СОЛИДАРНОСТИ ВОЗЛЕ СТЕН ...


  • галоўная старонка :: рэгістрацыя :: дадаць навіну :: новае на сайце :: статыстыка

    Rating All.BY
    Бесплодие, Эндометриоз лечение

    уваход

    Логін
    Пароль
     

    каляндар

     
    «    марта 2008    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     

    дзейнасць

    Астравец

    Ашмяны

    Бабруйск

    Берасце

    Віцебск

    Ворша

    Горадня

    Глыбокае

    Дзяржынск

    Докшыцы

    Лепель

    Кобрын

    Лагойск

    Ліда

    Магілёў

    Маладзечна

    Мінск

    Мядзель

    Навагрудак

    Паставы

    Полацк

    Смаргонь

    фотахроніка

    апытанне


    у выбарах нельга ўдзельнічаць
    у выбарах трэба ўдзельнічаць


    рэклама