Сцягі Еўрапейскага Саюзу вывешаныя актывістамі кампаніі на буйных аўтадарогах, якія вядуць у нашую краіну з боку Расіі. У некаторых месцах замацаваныя таксама нацыянальныя штандары. Еўрапейская сімволіка сустракала сёння усіх кіроўцаў транспарту, якія перасякалі беларуска-расійскую мяжу па трасах Масква - Брэст і Смаленск - Віцебск. Удзельнікі акцыі замацавалі сцягі на мастах, слупах і лініях электраперадачаў. Многія кіроўцы транспарту, якія ехалі па дарогах віталі маладых патрыётаў.
"Тыя, хто перасякае ўсходнюю мяжу нашай краіны, павінны прызвычайвацца да того, што праз пэўны час гэта будзе мяжа Еўрапейскага Саюзу. І тое, што Беларусь будзе сустракаць сваіх гасцей еўрапейскімі сцягамі, - цалкам натуральна. Таксама, як і тое, што забаронены нацыянальны сцяг рана ці позна ізноў стане дзяржаўнай сімволікай. Прыемна, што тыя, хто бачылі акцыю, падтрымлівалі нас", - сказаў адзін з удзельнікаў акцыі.