Сінія стужкі - сімвал еўрапейскага выбару Беларусі - упрыгожылі яшчэ адзін абласны цэнтр. Віцебскія актывісты кампаніі развесілі іх у найбольш ажыўленых і людных месцах свайго гораду. Стужкі з'явіліся каля кінатэатраў, гасцініц, крамаў, у спальных раёнах.
Асобная ўвага была адведзеная школам - каля іх разам са стужкамі былі расклееныя наклейкі і ўлёткі з кантактнымі тэлефонамі "Jeans за свабоду!"