DataLife Engine > Мінск, Еўрапейская Беларусь, Еўрасаюз > БЕЛАРУСКАЯ МОЛАДЗЬ ВЫБІРАЕ ЕЎРОПУ!

БЕЛАРУСКАЯ МОЛАДЗЬ ВЫБІРАЕ ЕЎРОПУ!


10.03.2008 - 23.00. Разместил: j-by
На працягу двух месяцаў актывісты "Jeans за свабоду!" праводзілі чарговае апытанне сярод мінскай моладзі. Людзям задаваліся некалькі пытанняў. Першае - ці жадаюць яны, каб Беларусь далучылася да Еўрапейскага Саюзу. Другое - што канкрэтна яны гатовы для гэтага зрабіць.

Апытанне праводзілась у школах і ВНУ, а таксама на вуліцах гораду. Удзел у ім прынялі 2136 чалавек. 74% маладых людзей станоўча адказалі на першае пытанне.

Адказы на другое пытанне былі рознымі. Палова апытаных гатова паставіць подпіс пад зваротам аб уступленні Беларусі ў Еўрапейскі Саюз, прыблізна па 20% маладых людзей згодныя распаўсюджваць інфармацыйныя матэрыялы пра ЕС і ўдзельнічаць у вулічных акцыях.

Палова маладых людзей пакуль не жадаюць нічога рабіць для таго каб наша краіна далучылася да Еўрасаюзу, нягледзячы на тое, што падтрымліваюць гэту ідэю. У якасці апраўдання яны кажуць пра тое, што гэта адбудзецца і без іх удзелу і яны ня ведаюць, чым яны могуць дапамагчы гэтаму працэсу. У адказ актывісты кампаніі тлумачылі, што можа зрабіць кожны малады беларус дзеля таго, каб Беларусь уступіла ў Еўрапейскі Саюз.

Многія маладыя людзі падчас правядзення апытання далучаліся да нашай дзейнасці.