
Паводле дадзеных еўрасаюзаўскага статыстычнага офісу "Eurostat", даходы польскіх сялянаў за апошні год павялічыліся амаль на 14%. Паводле рапарту, сітуацыя польскіх сялянаў моцна палепшылася за год пасля далучэння краіны да ЕС. Іх даходы выраслі амаль на 80%.
Тым часам сяляне Балгарыі і Румыніі страцілі ў выніку інтэграцыі з ЕС. Іх даходы ўпалі адпаведна на 8% і 17%.
У найлепшай сітуацыі цяпер знаходзяцца літоўскія сяляне, даходы якіх за апошні год павялічыліся на 40%. Нядрэнна жывецца таксама эстонскім і чэскім фермэрам, якія сталі зарабляць больш на 20%.
Сярод краін "старой" часткі Еўрасаюза за апошні год пагоршылася сітуацыя сялян ў Партугаліі ды Італіі.
polskieradio.pl