Яшчэ ў двух гарадах з'явіліся агітацыйныя матэрыялы кампаніі. Плакаты і налепкі "Jeans за свабоду!" убачылі жыхары Воршы і Маладзечна. Актывісты кампаніі расклеілі іх ля крамаў, рынкаў, у раёне чыгуначных станцый і на прыпынках гарадскога транспарту.
Таксама цэнтральныя вуліцы райцэнтраў упрыгожылі сінія стужкі, а на тумбах для аб'яваў з'явілася інфармацыя аб святкаванні Дня Волі ў Мінску.