DataLife Engine > Мінск, Дзень беларускай салідарнасці > Свабоду палітвязням! Акцыя ля гіпермаркета "Карона"

Свабоду палітвязням! Акцыя ля гіпермаркета "Карона"


16.03.2008 - 20.18. Разместил: j-by
Акцыя з патрабаваннем вызваліць палітычных вязняў прайшла ў Мінску ля гіпермаркета "Карона". Актывісты кампаніі сталі ў ланцуг, у руках яны трымалі свечкі і партрэты Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча. Акцыя працягнулася каля 20 хвілінаў. Затрыманых не было, але не абыйшлося без невялікага інцыдэнту. Да ўдзельнікаў акцыі падыйшлі некалькі маладых людзей у нецьвярозым стане, якія паспрабавалі адабраць партрэты. Але пасля таго, як з імі правялі невялікую тлумачальную размову і распавялі пра людзей, чые выявы змешчаныя на фотаздымках, канфлікт удалося спыніць.

Астатнія людзі, якія бачылі акцыю, ставіліся да яе прыхільна.