карта сайта :: дадаць у выбранае

навіны :: фотаархіў :: download :: матэрыялы ў смі :: зваротная сувязь

Увядзенне санкцыяў з боку Еўропы непазбежнае?
31.03.2008 - 22.22
Увядзенне санкцыяў з боку Еўропы непазбежнае?Еўрапейская супольнасць ужо выступіла з рэзкім асуджэннем дзеянняў беларускіх уладаў 25 сакавіка падчас разгону прымеркавнай да 90-х угодкаў БНР вулічнай акцыі дэмакратычных сілаў са збіццём і затрыманнямі мірных дэманстрантаў і 27-28 сакавіка, калі па ўсёй краіне прайшлі акцыі запалохвання незалежных журналістаў.

Ці ўвядзе Еўрапейскі саюз новыя санкцыі ў дачыненні да кіраўніцтва Беларусі? На гэтае пытанне адказваюць эксперты “Заўтра тваёй краіны”.

Першы намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка нагадвае, што санкцыі супраць Беларусі ўжо ўведзеныя з боку Злучаных Штатаў Амерыкі, і цяпер усё будзе залежаць ад скардынаванасці пазіцыі Еўрасаюза з пазіцыяй ЗША.

- Усе апошнія падзеі ў Беларусі былі “халодным душам” для тых у Брусэлі, хто ўжо прапаноўваў пачынаць шырокамаштабную супрацу з Аляксандрам Лукашэнкам, і, ва ўсякім разе, гэтая пазіцыя ўжо адыходзіць на другі план, - адзначае палітык. – Не сумняваюся, што зноў паўстане пытанне персанальных палітыка-эканамічных санкцыяў і, магчыма, агульных санкцыяў з боку Еўропы, аналагічных амерыканскім.

На думку Вінцука Вячоркі, гэта, у першую чаргу, могуць быць візавыя і рахункавыя санкцыі супраць непасрэдна адказных за загады і выкананні рэпрэсіяў.

- Але гэта могуць быць і санкцыі, якія будуць удараць па эканамічных інтарэсах непасрэдна групоўкі Лукашэнкі, - лічыць палітык.

- Ад Еўрасаюза можна чакаць падтрымкі ў нейкай ступені санкцыяў з боку Злучаных Штатаў, - мяркуе галоўны рэдактар недзяржаўнай газеты “Новы час” Аляксей Кароль. – Для беларускіх уладаў гэта будзе азначаць пагаршэнне эканамічнага стану.

- Гледзячы па апошніх падзеях, такія санкцыі будуць уведзеныя на 90 адсоткаў, - выказвае меркаванне праваабаронца Алег Волчак. – Паколькі даўно ўжо не было такога прэсінгу, як 25-га сакавіка, калі збівалі людзей, а таксама такога ўціску на незалежныя сродкі масавай іцнфармацыі, якія адныя падаюць альтэрнатыўную інфармацыю пра падзеі ў Беларусі. Тым больш, што ўжо былі зробленыя заявы з боку Еўрасаюза. Увядзенне санкцыяў цалкам рэальнае.

charter97.org
 (галасоў: 0)
Вы ўвайшлі на сайт як незарэгістраваны карыстальнік. Рэкамендуем прайсці рэгістрацыю.

праглядаў: 141

аўтар: Jane надрукаваць каментары (0)

Даданне каментара

Уключыце гэты малюначак для адлюстравання кода бяспекі




Апошнія навіны

  • Акцыі салідарнасці з Аляксандрам Ба...
  • Сёння ў рыма-каталікоў пачынаецца А...
  • Акции солидарности с Александром Бо...
  • Акции солидарности возле стен СИЗО ...
  • Паліна Дз`якава: `Кожны дзень мы пр...
  • Евгений Афнагель: `В этих условиях ...
  • Чем грозит введение двух государств...
  • Суд над политзаключенным Александро...
  • Акцыі салідарнасці з Баразенкам: дз...
  • Прэзідэнта абяруць не пазней за 8 л...
  • Папулярные навіны

  • Акции солидарности возле стен ...
  • Письма с "зоны"
  • Акции солидарности с Александр ...
  • Акцыі салідарнасці з Баразенка ...
  • Барацьба за еўрапейскую Белару ...
  • Политзаключенный Александр Бор ...
  • ЗАТРЫМАНЫЯ ЎДЗЕЛЬНІКІ АКЦЫІ СА ...
  • СВОБОДУ ПОЛИТЗАКЛЮЧЁННЫМ! СВОБ ...
  • Избиты лидеры и активисты оппо ...
  • АКЦИИ СОЛИДАРНОСТИ ВОЗЛЕ СТЕН ...


  • галоўная старонка :: рэгістрацыя :: дадаць навіну :: новае на сайце :: статыстыка

    Rating All.BY


    уваход

    Логін
    Пароль
     

    каляндар

     
    «    марта 2008    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     

    дзейнасць

    Астравец

    Ашмяны

    Бабруйск

    Берасце

    Віцебск

    Ворша

    Горадня

    Глыбокае

    Дзяржынск

    Докшыцы

    Лепель

    Кобрын

    Лагойск

    Ліда

    Магілёў

    Маладзечна

    Мінск

    Мядзель

    Навагрудак

    Паставы

    Полацк

    Смаргонь

    фотахроніка

    апытанне


    у выбарах нельга ўдзельнічаць
    у выбарах трэба ўдзельнічаць


    рэклама