
10 сутак арышту атрымала актывістка кампаніі
Паліна Кур'яновіч, якая была затрыманая 2 красавіка падчас пікету ля Амбасады Расіі разам з
Палінай Дзьяковай, якую вызвалілі з РУУС Цэнтральнага раёна праз 3 гадзіны, як непаўнагадовую.
Паплечнікі затрыманых дзяўчат кажуць, што калі яны знаходзіліся ля РУУСа, супраціўнікі міліцыі паводзілі сябе з імі даволі некарэктна. Моладзь груба выштурхалі за калітку, да якой прыставілі міліцыянта.
Суд над Палінай Кур'яновіч адбыўся ранкам 3 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёну. Прысуд вынесла суддзя
Тацяна Паўлючук.