карта сайта :: дадаць у выбранае

навіны :: фотаархіў :: download :: матэрыялы ў смі :: зваротная сувязь

Каб “адмазацца” ад ДАІ, зоркам дастаткова праспяваць
04.04.2008 - 20.46
Каб “адмазацца” ад ДАІ, зоркам дастаткова праспяваць  Каб не плаціць штраф і захаваць правы пры сабе, Паліна Смолава звычайна ўсміхаецца, Вадзім Касалапаў спявае, а Ганна Шаркунова нават здольная затанчыць.

Пасля апошніх гучных справаў з ДАІ Еўрарадыё вырашыла даведацца, як беларускія зоркі дамаўляюцца з аўтамабільнай інспекцыяй. Аказалася, што жанчыны наладжваюць стасункі з ДАІшнікамі куды прасцей. Пра тое, на што здольная зорная жаночая ўсмешка, Еўрарадыё распавяла Паліна Смолава, якая ўжо каля года жыве ў Маскве:

Смолава: “Мужчынам складаней у Маскве. Дзяўчатам можна ўсміхнуцца, і добрыя міліцыянты будуць міласэрнымі. Нядаўна ехала ў горад Зарачын на выступ, я вельмі спяшалася, і мяне тры разы спынялі ДАІшнікі, я там крыху парушала. І апошні ДАІшнік кажа: “Усё! На паўгода пазбаўляем вас правоў. Я кажу: “Як гэта? Як жа я буду ездзіць?”. Карацей, маё жаночае “Я” дапамагло. Ну і, канешне, усмешка і дабрыня выратоўвае свет. Таму трэба часцей усміхацца – і ўсё будзе добра”.

А вось Дзіму Калдуну, які таксама не так даўно пераехаў у расійскую сталіцу, пашчасціла куды менш. Не ўратавала нават яго знакамітая ўсмешка. Дзіма і году не змог адчуць сябе у скуры аўтааматара. У спевака адабралі пасведчанне кіроўцы. Калдун ехаў на сваім джыпе па Пятроўцы супраць патоку машынаў і не зразумеў, што рух там аднабаковы.

У адрозненні ад вядомага “фабрыканта”, у знакамітай тэлеведучай і спявачкі Ларысы Грыбалёвай вялікіх праблемаў з ДАІшнікамі не паўставала. Спявачка за рулём ужо 11 год, аднак у яе талоне няма ніводнага запісу:

Грыбалёва: “У мяне адносіны с ДАІ склаліся вельмі добрыя. Мяне пазнаюць, можа, і не адразу, але праз хвіліны паўтары дакладна. Вельмі рэдка даводзіцца выходзіць з машыны. Я ніколі сама не прашу мяне адпусціць, калі я нешта парушыла, аднак я парушаю вельмі рэдка. Таму часцей за ўсё гэта нейкая праверка дакументаў, і калі мяне бачаць за рулём, разумеюць, што правяраць няма чаго, мяне і так ведаюць”.

Аднак мужчынам-зоркам сапраўды крыху цяжэй дамовіцца з вартаўнікамі дарожнага руху. Напрыклад, калі Ларыса Грыбалёва нават можа не выходзіць з машыны, то лідэру гурта “НЕО” Вадзіму Касалапаву мала таго, што прыходзіцца выйсці, дык яшчэ і праспяваць:

Касалапаў: “Аднойчы я вымушаны быў наспяваць кавалачак песні, каб мяне адпусціў ДАІшнік. У мяне ў кішэні не было ні капейкі! Быў варыянт заплаціць на месцы, аднак не было чым, а правы аддаваць не хацелася. І ён кажа: “Ну, і якую ты там песню спяваеш, нагадай”. Давялося нагадаць”

У маладой спявачкі Ганны Шаркуновай пакуль якіх-небудзь значных праблемаў з дзяржаўтаінспекцыяй не было. Аднак, як распавяла Еўрарадыё дзяўчына, аварыйную абстаноўку на дарогах яна стварала не раз:

Шаркунова: “Кіроўцы смяюцца, бо я спяваю заўсёды ў машыне за рулём. Спяваю і жэстыкулюю, развучваю новыя песні, напэўна, гэта сапраўдны смешна выглядае збоку. Ну, і дзякуй Богу, што ў кагосьці ўздымаецца настрой”.

У самых жа цёплых адносінах з беларускай ДАІ аказаўся Аляксандр Ціхановіч, аднак, як кажа спявак, гэта не пазбаўляе яго ад пакаранняў:

Ціхановіч: “Мяне ўвесь час пазнаюць. Я сябрую з ДАІ, мяне ведаюць усе, і я іх ведаю. Мне прыемна, што мяне пазнаюць. Аднак мяне штрафуюць так жа сама, як і ўсіх. Адзінае, што могуць нядоўга затрымліваць, бо ведаюць у твар. Аднак дарога ёсць дарога”.

Еўрарадыё
 (галасоў: 0)
Вы ўвайшлі на сайт як незарэгістраваны карыстальнік. Рэкамендуем прайсці рэгістрацыю.

праглядаў: 119

аўтар: Jane надрукаваць каментары (0)

Даданне каментара

Уключыце гэты малюначак для адлюстравання кода бяспекі




Апошнія навіны

  • Акцыі салідарнасці з Аляксандрам Ба...
  • Сёння ў рыма-каталікоў пачынаецца А...
  • Акции солидарности с Александром Бо...
  • Акции солидарности возле стен СИЗО ...
  • Паліна Дз`якава: `Кожны дзень мы пр...
  • Евгений Афнагель: `В этих условиях ...
  • Чем грозит введение двух государств...
  • Суд над политзаключенным Александро...
  • Акцыі салідарнасці з Баразенкам: дз...
  • Прэзідэнта абяруць не пазней за 8 л...
  • Папулярные навіны

  • Акции солидарности возле стен ...
  • Письма с "зоны"
  • Акции солидарности с Александр ...
  • Акцыі салідарнасці з Баразенка ...
  • Барацьба за еўрапейскую Белару ...
  • Политзаключенный Александр Бор ...
  • ЗАТРЫМАНЫЯ ЎДЗЕЛЬНІКІ АКЦЫІ СА ...
  • СВОБОДУ ПОЛИТЗАКЛЮЧЁННЫМ! СВОБ ...
  • Избиты лидеры и активисты оппо ...
  • АКЦИИ СОЛИДАРНОСТИ ВОЗЛЕ СТЕН ...


  • галоўная старонка :: рэгістрацыя :: дадаць навіну :: новае на сайце :: статыстыка

    Rating All.BY


    уваход

    Логін
    Пароль
     

    каляндар

     
    «    Красавік 2008    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
     

    дзейнасць

    Астравец

    Ашмяны

    Бабруйск

    Берасце

    Віцебск

    Ворша

    Горадня

    Глыбокае

    Дзяржынск

    Докшыцы

    Лепель

    Кобрын

    Лагойск

    Ліда

    Магілёў

    Маладзечна

    Мінск

    Мядзель

    Навагрудак

    Паставы

    Полацк

    Смаргонь

    фотахроніка

    апытанне


    у выбарах нельга ўдзельнічаць
    у выбарах трэба ўдзельнічаць


    рэклама