
Прэзідэнт Украіны
Віктар Юшчанка чакае, што ўжо ў верасні Украіна атрымае статус дзяржавы, садружнай з Еўрасаюзам.
У Кіеве, на канферэнцыі Сусветнага руху ў падтрымку дэмакратыі, украінскі прэзідэнт заявіў:
“Мяркую, мы атрымаем ясную перспектыку сяброўства ў ЕС так, як некалькі дзён таму атрымалі ясную перспектыву ў НАТА”.
Юшчанка дадаў, што запіс пра перспектыву сяброўства Украіны ў ЕС мусіць утрымлівацца ў новай, паглыбленай дамове Украіна - ЕС, падпісанне якой чакаецца ў верасні. Ён паведаміў, што гэтая прапанова сыходзіла ад Францыі, якая разаслала яе іншым краінам ЕС. Украінскі прэзідэнт заявіў, што не мае сумневаў: ягоны край у будучым будзе сябрам і НАТА і ЕС.
Паводле
Корреспондент, 55% украінцаў падтрымлівае імкненне краіны ў ЕС, далучэння НАТА хочуць 30% апытаных. На 59-м саміце НАТА, які скончыўся ў гэтую пятніцу, Украіна не атрымала запрашэння ў праграму пашырэння НАТА (англ. MAP). Дзяржавы НАТА адклалі рашэнне аб далучэнні Грузіі і Украіны, даклараваўшы аднак, што гэтыя краіны стануць чальцамі ў будучыні.
Еўрарадыё