
Сёння ў Полацку адбываецца суд над моладзевай актывісткай Кацярынай Салаўёвай. Яе абвінавачваюць па арт. 193 ч.1 КК РБ (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Пракурор папрасіў для дзяўчыны ў якасці пакарання штраф памерам ў 200 базавых велічынь. Суддзя прызнаў дзяўчыну вінаватай і прысудзіў штраф - 1 750 000 рублёў. Каля адбывалася акцыя падтрымкі, ў выніку якой быў затрыманы Аляксей Янушэўскі. На яго склалі пратакол і судзілі ў тым жа будынку, ў якім адбываўся працэс над Кацярынай. Прысуд будзе абвешчаны заўтра, Аляксей вызвалены з пад варты.