DataLife Engine > Мінск, Беларусь > САЛІДАРНАСЦЬ З КАСЦЁЛАМ
САЛІДАРНАСЦЬ З КАСЦЁЛАМ14.04.2008 - 23.03. Разместил: j-by |
|
Малебен за вяртанне касцёла святога Язэпа прайшоў каля храма а 20 гадзіне. У ім узялі ўдзел каля сотні беларусаў, у тым ліку, удзельнікі кампаніі. Людзі трымалі запаленыя свечкі, чыталі малітвы і спявалі рэлігійныя гімны. Над натоўпам луналі сцягі з выявай Маці Божай.
У гэтым месяцы мінае год, як вернікі і дэмакратычныя актывісты пачалі актыўнае змаганне супраць разбурэння будынкаў кляштара бернардзінцаў і за вяртанне храма каталіцкай царкве. Доўгі час у кляштары размяшчалася ваенная камендатура, а пасля улады збіраліся перабудаваць яго ў гатэль з басейнам і боўлінгам. Дзякуючы намаганнем грамадскасці планы па знішчэнні святыні ня здзейсніліся. Але касцёл да гэтага часу ня вернуты вернікам, якім ён належыў да 1863 года. Малебен працягваўся амаль гадзіну і скончыўся сумесным выкананнем беларускага нацыянальнага гімна "Магутны Божа". Пасля яго ўдзельнікі паставілі свечкі да ўваходу ў будынак касцёлу ў выглядзе крыжа. |