Шаноўныя наведвальнікі, сайт
jeans-by.com працуе ў тэставым рэжыме.
Просім прабачэнні за часовыя нязручнасці
JEANS GENERATION » Мінск » САЛІДАРНАСЦЬ З ПАЛІТВЯЗНЯМІ. АКЦЫІ Ў МІНСКУ (ФОТА, ВІДЭА)
САЛІДАРНАСЦЬ З ПАЛІТВЯЗНЯМІ. АКЦЫІ Ў МІНСКУ (ФОТА, ВІДЭА)
15.04.2008 - 22.45
Удзельнікі кампаніі выказалі сваю салідарнасць і падтрымку дэмакратычным актывістам, якіх заўтра чакае суд. Нягледзячы на тое, што ў акцыі прынялі ўдзел адносна няшмат людзей, пабачыць яе змаглі многія жыхары Мінска.
Справа ў тым, што актывісты кампаніі ўжылі новы, крыху нязвыклы для нашай краіны, фармат акцыі.
Так, у другой палове дня ў горадзе было праведзена каля паўсотні пікетаў працягласцю ад 5 да 10 хвілінаў. У кожным з іх браў удзел адзін чалавек. Актывісты кампаніі станавіліся з партрэтамі сваіх сяброў, якіх заўтра чакае суд, ля дзяржаўных установаў, крамаў, рынкаў, цэркваў, на плошчах і прыпынках грамадскага транспарту. Людзям, якія цікавіліся прычынай правядзення акцыі, распавядалі, што 16 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёну будуць судзіць маладых людзей за ўдзел у акцыі пратэсту, тлумачылі, што ім пагражае да 2 год зняволення.
Адна з удзельніц акцый так пракаментавала яе правядзенне: "Па-першае, мы хацелі данесці інфармацыю пра суд да як мага большай колькасці жыхароў гораду. Праз тое, што акцыі прайшлі ў дзесятках месцаў, гэта ўдалося. Па-другое, гэта яшчэ і пэўная трэніроўка для нашых людзей, бо адна справа выходзіць на масавую акцыю, дзе побач з табою шмат сяброў, і зусім іншая - выходзіць аднаму. Гэта патрабуе зусім іншага ўзроўню асабістай мужнасці".
У некаторыя месцы праз пэўны час пасля сканчэння пікету прыбывалі супрацоўнікі міліцыі, прычым, бліжэй да вечара іх паводзіны станавіліся больш разгубленымі і нэрвовымі. Гэта і зразумела, бо, напрыклад, у раёне плошчы Якуба Коласа прайшло шэсць адзіночных пікетаў. Нягледзячы на тое, што большасць акцый прайшла ў цэнтры Мінска, іх удзельнікам удалося пазбегнуць затрыманняў.
Людзей падыйшло і спыталася ня так ужо і шмат. А колькі людзей можа што-небудзь спытацца ў улёткі, якая наклееная на сцену? Таму яны і вісяць па два тыдні, што на іх асабліва ўвагу не звяртаюць.
Наконт заўвагі пра "оперу" - дзкуй, будзем выпраўляць.
Што тычыцца расклеівання партрэтаў з інфармацыяй ці ўлётак, то такое мы таксама робім (глядзі тут, тут і тут), але карысці нашмат больш ад акцыі, у якой удзельнічаюць людзі, чым ад наклеенай улёткі.
простай арыфметыкай можна вылічыць што колькасць людзей магла скласці аж 140.Аднак каму цікавы чалавек які моўчкі стаіць з патртрэтам пасярод пляцоўкі ? Можа вы скажаце колькі людзей НАСАМРЭЧ падыйшлі і спыталі ў " чым справа ?"
PS пратэсціце сайд пад Операй, глючыць так што брыдка каментары пісаць.
Менавіта так. Кожнаму тлумачылі, хто на партрэтах і чаму. А па ўласным досведу і па шматлікіх акцыях ведаю, што на наклееныя плакаты, улёткі, налепкі людзі нашмат менша звяроаюць увагу, чым началавека, які стаіць з партрэтам.
IMHO. калісці замест таго каб стаяць з партрэтамі нейкі рух\
арганізацыя (нажаль не памятаю) наклеіла іх (з кароткай
інфармацыяй пра педзеі) ў радок добрым клеем пад мастом
што на Нямізе. Рэшткі вяселі яшчэ тыдні. Упэўнен такая
акцыя будзе мець большы
рэзананс, чым стаянне з раздрукаванымі партрэтамі.
Ці вы кожнаму тлумачыце што гэта за людзі і навошта
трымайце гэтыя партрэты ?