Акцыі з патрабаваннем вызваліць палітычных вязняў правялі сёння актывісты кампаніі ў Кастрычніцкім і Маскоўскім раёнах Мінска. Некалькі групаў маладых людзей правялі пікеты каля Медыцынскага Універсітэту, гіпермаркету "ProStore", на ажыўленым перакрыжаванні вуліц Ясеніна і Касманаўтаў, каля станцыі метро "Інстытут Культуры", гасцініцы "Спутнік", на плошчы Казінца і каля Мінскага каледжу мастацтваў.
"Зараз за кратамі знаходзяцца трое прадстаўнікоў апазіцыі- Аляксандр Казулін, Андрэй Кім, Сяргей Парсюкевіч. Нашымі акцыямі мы ня толькі патрабуем іх вызвалення, але і выказваем салідарнасць з нашымі сябрамі, суд над якімі працягваецца зараз. Заўтра колькасць палітвязняў можа стаць нашмат большай. Але ўлады павінны разумець, што рэпрэсіямі перамены ня спыніць. Акцыі салідарнасці будуць працягвацца да таго часу, пакуль ня будзе вызвалены апошні палітычны вязень," - сказаў адзін з удзельнікаў пікету.
Акцыя на плошчы Казінца была спыненая пасля таго, як да яе ўдзельнікаў пад'ехала міліцэйская машына. Але, нягледзячы на тое, што пасля гэтага ў Курасоўшчыне павялічылася актыўнасць ахоўнікаў парадку, астатнія акцыі прайшлі без праблемаў. Некаторыя з мінакоў цікавіліся мэтай акцыі і выказвалі падтрымку.
Приглашаю на акцию в поддержку всех политзаключённых. Суд Центрального района, сегодня, начиная с 10.00.
О таких акциях, которые были вчера, к сожалению, сообщить заранее не можем, так как о их проведении обычно знает только один человек - организатор. От Олега было предложение конкретному человеку либо нескольким людям провести акцию в поддержку Лисеенко, а не присоединяться к какой-либо другой акции.