карта сайта :: дадаць у выбранае

навіны :: фотаархіў :: download :: матэрыялы ў смі :: зваротная сувязь

Пракурор папрасіў для абвінавачаных ад 2 да 2,5 год
21.04.2008 - 23.36
У судзе Цэнтральнага раёну Менску скончыўся чацьверты дзень “працэсу 14-ці” над удзельнікамі акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня.

Прадстаўнік пракуратуры Рамашэўскі папрасіў пакараць Міхася Пашкевіча, Аляксея Бондара і Арцёма Дубскага абмежаваньнем волі на 2 гады (так званай "хіміяй"); Андрэя Кіма – на 2 гады пазбаўленьня волі з адбыццём пакараньня ў калоніі агульнага рэжыму; Тацяну Цішкевіч, Алеся Чарнышова, Алеся Стральцова, Уладзімера Сяргеева, Міхася Крывава і Антона Койпіша пакараць абмежаваннем волі на 2,5 гады без накіраваньня ў спэцкамэндатуру.

Адвакатка Андрэя Кіма Тамара Федарэнка ў сваёй прамове сказала, што крымінальная справа і суд ёсць ланцугамі раней адрэжысаванага сцэнару. Яна звярнула ўвагу на тое, што ў следчых на блянку, дзе быў сьпіс абвінавачаных, былі нумары – але пад імі не было прозьвішчаў.

Абвінавачаны Міхаіл Крываў прыгадаў выступ міністра Ўладзімера Навумава на беларускім тэлебачаньні пра тое, што распачата каля 50 крымінальных справаў за падзеі 10 студзеня.

Адвакатка Андрэя Кіма прывяла некалькі доказаў таго, што яе падабаронны мае бясспрэчнае алібі, нават на падставе міліцэйскіх пратаколаў і паказанняў міліцыянтаў.

Міхаіл Пашкевіч у сваім выступе крануў выступ дзяржабвінаваўцы, калі той траціну часу прысьвяціў агляду інтэрнэту, таму што там было пра крымінальную справу і суд.

Адзін з абвінавачаных Алесь Стральцоў так пракамэнтаваў выступ пракурора:

"Сёньня пракурор за абсалютна мірную акцыю, дзе не было ніводнага ўдара супрацоўніка міліцыі, ні з боку канкрэтных людзей, ні з боку нейкіх нявызначаных – то бок, ніводнай прэтэнзіі няма, што хтосьці кагосьці пабіў, абсалютна мірная акцыя - запрасіў нам на ўсіх 23 года пазбаўленьня волі, абмежавання волі, хіміі... Што тут камэнтаваць".

Ніхто з абвінавачаных сваю віну не прызнаў, усе ў сваіх выступах спасылаліся на нормы міжнароднага права, канстытуцыю, якія гарантуюць грамадзянам свабоду мірных сходаў і дэманстрацый.

Судзьдзя Алена Ільіна паведаміла прысутным, што зачытае сваё рашэнне заўтра не раней за 11-ю гадзіну раніцы.

"Радыё Свабода"
 (галасоў: 0)
Вы ўвайшлі на сайт як незарэгістраваны карыстальнік. Рэкамендуем прайсці рэгістрацыю.

праглядаў: 165

аўтар: j-by надрукаваць каментары (0)

Даданне каментара

Уключыце гэты малюначак для адлюстравання кода бяспекі




Апошнія навіны

  • Акцыі салідарнасці з Аляксандрам Ба...
  • Сёння ў рыма-каталікоў пачынаецца А...
  • Акции солидарности с Александром Бо...
  • Акции солидарности возле стен СИЗО ...
  • Паліна Дз`якава: `Кожны дзень мы пр...
  • Евгений Афнагель: `В этих условиях ...
  • Чем грозит введение двух государств...
  • Суд над политзаключенным Александро...
  • Акцыі салідарнасці з Баразенкам: дз...
  • Прэзідэнта абяруць не пазней за 8 л...
  • Папулярные навіны

  • Акции солидарности возле стен ...
  • Письма с "зоны"
  • Акции солидарности с Александр ...
  • Акцыі салідарнасці з Баразенка ...
  • Барацьба за еўрапейскую Белару ...
  • Политзаключенный Александр Бор ...
  • ЗАТРЫМАНЫЯ ЎДЗЕЛЬНІКІ АКЦЫІ СА ...
  • СВОБОДУ ПОЛИТЗАКЛЮЧЁННЫМ! СВОБ ...
  • Избиты лидеры и активисты оппо ...
  • АКЦИИ СОЛИДАРНОСТИ ВОЗЛЕ СТЕН ...


  • галоўная старонка :: рэгістрацыя :: дадаць навіну :: новае на сайце :: статыстыка

    Rating All.BY


    уваход

    Логін
    Пароль
     

    каляндар

     
    «    Красавік 2008    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
     

    дзейнасць

    Астравец

    Ашмяны

    Бабруйск

    Берасце

    Віцебск

    Ворша

    Горадня

    Глыбокае

    Дзяржынск

    Докшыцы

    Лепель

    Кобрын

    Лагойск

    Ліда

    Магілёў

    Маладзечна

    Мінск

    Мядзель

    Навагрудак

    Паставы

    Полацк

    Смаргонь

    фотахроніка

    апытанне


    у выбарах нельга ўдзельнічаць
    у выбарах трэба ўдзельнічаць


    рэклама