DataLife Engine 7.5 > Мінск, Беларусь > Акцыя пратэсту каля суда
Акцыя пратэсту каля суда2008-04-22 16-43. Разместил: j-by |
|
Сёння - апошні дзень суда над 10 удзельнікамі акцыі прадпрымальнікаў. Сваіх сябраў прыйшлі падтрымаць маладзёжныя актывісты і апазіцыйныя лідэры.Як звычайна. усе людзі не змаглі патрапіць у залу. Тыя, хто застаўся на вуліцы, правялі акцыі ў падтрымку падсудных
Спачатку mаладзёжныя актывісты сталі ў ланцуг уздоўж сцяны суда. У руках яны трымалі партрэты падсудных. Некалькі чалавек у сярэдзіне ланцуга сталі тварам да сценкі. На іх спінах былі замацаваны літары, якія складалі пытанне "За што?". Праз хвіліну амапаўцы, якія ахоўвалі суд паздзіралі літары з вопраткі ўдзельнікаў і павырывалі з рук партрэты. Тады маладзёжныя актывісты сталі проста тварам да сценкі, трымаючы рукі за галавой. Але і гэта не спадабалася міліцыянтам. Яны адштурхвалі людзей ад сценкі і сілай размыкалі счэпленыя рукі. Вернуться назад |