
Трэці дзень аміністрацыя Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсітэту выклікае на размову кожнага студэнта, хто не пабаяўся паставіць подпіс пад пратэстам аб магчымым выключэнні з унівэрсітэту маладафронтаўкі Людвісі Атакулавай.
Нагадаем, рэктарат БДЭУ прыняў рашэньне хадайнічаць перад рэктарам БДЭУ Шымавым аб адлічэнні з 3-га курсу факультэта “Вышэйшая школа турызму” Людвісі Атакулавай за актыўную палітычную дзейнасьць, але пад ціскам салідарных студэнтаў, якія збіралі подпісы і накіравалі афіцыйны пратэст Шымаў абмежаваўся строгаю вымоваю.
Зараз жа кожнага з падпісантаў выклікаюць у дэканат факультэта (подпісы збіраліся з 9 факультэтаў!), каб ён патлумачыў, чаму ён падпісаўся пад заяваю: у знак падтрымкі Людвісі ці з-за еднасьці палітычных поглядаў, прычым некаторым студэнтам пагражаюць адлічэньнем ці праблемамі падчас разьмеркаваньня.