
24 і 25 красавіка міліцыянт Астроўка Барыс наведаў кватэру актывістаў кампаніі Паўла і Паліны Кур'яновічаў у пасёлке Лясны, пад Мінскам. Ён патрабаваў, каб маладыя людзі падпісалі паперу аб "няўдзеле ў мерапрыемствах, якія будуць адбывацца 26 красавіка ў Мінску, якія праводзяцца з парушэннем закона". Таксама ў дакуменце было абавязацельсвта не выкарыстоўваць незарэгістраваную сімволіку.
Паводле нашай інфармацыі, падобныя візіты былі і да некаторых іншых актывістаў апазіцыі.