карта сайта :: дадаць у выбранае

навіны :: фотаархіў :: download :: матэрыялы ў смі :: зваротная сувязь

Мітынг у Дружным
25.04.2008 - 07.55
Мітынг у ДружнымУ Дружным адбылася несанкцыянаваная акцыя пратэсту супраць будаўніцтва заводу пэстыцыдаў. Яны сабраліся на пасялковым пляцы каля помніку ахвярам Чарнобыльскай катастрофы, бо ў Дружным значную частку жыхароў складаюць перасяленцы з Прыпяці, з чарнобыльскай зоны.

Жыхары Дружнага сабралі каля 6 тысяч подпісаў пад зваротам да вышэйшых уладаў. Аднак мясцовая адміністрацыя пачала ціснуць на іх, каб яны гэтыя подпісы адклікалі, таму было прынята рашэньне тэрмінова правесьці сёньняшні мітынг. Такім чынам, акцыя праводзілася амаль што стыхійна.

Адна з актывістак ініцыятыўнай групы па правядзеньні гэтага мітынгу выступіла з кароткай прамовай. Яна расказала, што яны зьвярталіся ва ўсе інстанцыі, да ўсіх чыноўнікаў, аднак атрымлівалі толькі адпіскі. "Мы зьвяртаемся непасрэдна да кіраўніка краіны, ён гарант Канстытуцыі і мусьці нас абараніць", сказала яна. Пасьля людзі пачалі скандаваць "Не – хімзаводу!" Многія зь іх выйшлі ў адгазьніках, трымалі ў руках плякаты.

На гэтым акцыя павінна была скончыцца, аднак раптам людзі заўважылі, што сярод супрацоўнікаў міліцыі стаіць дэпутат Пухавіцкага райсавету Юры Шапавалаў. Яны абкружылі яго і пачалі патрабаваць ад яго нейкага выступленьня, нейкіх адказаў. Аднак чыноўнік проста адмахваўся ад людзей і спрабаваў незаўважна сысьці.

Аднак яго абкружылі шчыльным колам і не давалі сесьці ў аўтамабіль, перагарадзілі дарогу. Ягоную машыну блякавалі хвілін 20.

Міліцыянты ўсё ж такі выпусьцілі ягоную машыну, але людзі стаялі, перакрыўшы дарогу, а пасьля рушылі да прадстаўніцтва расейскай кампаніі "Август-Бел". Зараз людзі стаяць ля будынка, дзе знаходзіцца прадстаўніцтва расейскай кампаніі. Яны скандуюць "Не - хімзаводу". Распачалася спрэчка зь міліцыянтамі, якія спрабуюць прымусіць людзей разысьціся. Усе дарогі, якія вядуць у Менску, перакрытыя міліцыяй, каб людзі ня выйшлі на гэтую дарогу.

Людзі патрабуюць ад супрацоўнікаў міліцыі адказу, дзе знаходзіцца зараз адзін з актывістаў ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва заводу Сяргей Абразоўскі. Людзі даведаліся, што ён быў затрыманы непасрэдна перад гэтай акцыяй нібыта за тое, што ў яго несапраўдныя вадзіцельскія правы. У панядзелак, 28 красавіка, распачынаецца яшчэ адзін суд супраць спадара Абразоўскага.

Радыё "Свабода"
 (галасоў: 0)
Вы ўвайшлі на сайт як незарэгістраваны карыстальнік. Рэкамендуем прайсці рэгістрацыю.

праглядаў: 133

аўтар: j-by надрукаваць каментары (0)

Даданне каментара

Уключыце гэты малюначак для адлюстравання кода бяспекі




Апошнія навіны

  • Акцыі салідарнасці з Аляксандрам Ба...
  • Сёння ў рыма-каталікоў пачынаецца А...
  • Акции солидарности с Александром Бо...
  • Акции солидарности возле стен СИЗО ...
  • Паліна Дз`якава: `Кожны дзень мы пр...
  • Евгений Афнагель: `В этих условиях ...
  • Чем грозит введение двух государств...
  • Суд над политзаключенным Александро...
  • Акцыі салідарнасці з Баразенкам: дз...
  • Прэзідэнта абяруць не пазней за 8 л...
  • Папулярные навіны

  • Акции солидарности возле стен ...
  • Письма с "зоны"
  • Акции солидарности с Александр ...
  • Акцыі салідарнасці з Баразенка ...
  • Барацьба за еўрапейскую Белару ...
  • Политзаключенный Александр Бор ...
  • ЗАТРЫМАНЫЯ ЎДЗЕЛЬНІКІ АКЦЫІ СА ...
  • СВОБОДУ ПОЛИТЗАКЛЮЧЁННЫМ! СВОБ ...
  • Избиты лидеры и активисты оппо ...
  • АКЦИИ СОЛИДАРНОСТИ ВОЗЛЕ СТЕН ...


  • галоўная старонка :: рэгістрацыя :: дадаць навіну :: новае на сайце :: статыстыка

    Rating All.BY


    уваход

    Логін
    Пароль
     

    каляндар

     
    «    Красавік 2008    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
     

    дзейнасць

    Астравец

    Ашмяны

    Бабруйск

    Берасце

    Віцебск

    Ворша

    Горадня

    Глыбокае

    Дзяржынск

    Докшыцы

    Лепель

    Кобрын

    Лагойск

    Ліда

    Магілёў

    Маладзечна

    Мінск

    Мядзель

    Навагрудак

    Паставы

    Полацк

    Смаргонь

    фотахроніка

    апытанне


    у выбарах нельга ўдзельнічаць
    у выбарах трэба ўдзельнічаць


    рэклама