DataLife Engine > Мінск, Беларусь, Еўрапейская Беларусь > 1 мая - Дзень Еўропы

1 мая - Дзень Еўропы


28.04.2008 - 15.00. Разместил: j-by
Вялікія палакаты з інфармацыяй аб тым, што 1 мая ў Беларусі адзначаецца Дзень Еўропы, з'явіліся ў цэнтры Мінска. Актывісты кампаніі расклеілі іх на рэкламных тумбах.

1 мая ў найноўшай беларускай гісторыі мае важны сэнс – менавіта ў гэты дзень наша краіна зрабілася суседам Еўрапейскага Саюза, набыла рэальны шанец далучыцца да яго. Таму праеўрапейскія арганізацыі і грамадскія кампаніі запрашаюць да ўдзелу ў еўрапейскай маёўцы. Яна адбудзецца 1 мая ў 12.00 на пляцоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі.

Па заяўцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі час і месца збору дазволеныя Мінгарвыканкамам.