Яшчэ адна расцяжка з патрабаваннем вызваліць палітычных вязняў з'явілася ў Мінску. Актывісты кампаніі вывесілі яе на пешаходным мосце праз МКАД у раёне Аўтамабільнага рынку. Гэтым разам расцяжка правісела ня вельмі доўга, але, нягледзячы на гэта, многія кіроўцы аўтамабіляў змаглі яе ўбачыць.