карта сайта :: дадаць у выбранае

навіны :: фотаархіў :: download :: матэрыялы ў смі :: зваротная сувязь

Еўропа ў 12 уроках. Пашырэнне
01.05.2008 - 09.57
Еўропа ў 12 уроках. ПашырэннеКапенгаген: гістарычны саміт

13 снежня 2002 года ў Капенгагене Еўрапейскі савет зрабіў найважнейшы крок ў гісторыі еўрапейскага аб'яднання. Ён прыняў рашэнне аб уваходжанні ў ЕС яшчэ 10 краін 1 мая 2004 года.

Гэтым рашэннем Еўрапейскі саюз не проста пашыраў сваю тэрыт[code]орыю і насельніцтва. Гэтым ён падводзіў рысу пад расколам на нашым кантыненце — знішчаў тую прорву, што ад 1945 года аддзяляла свабодны свет ад камуністычнага. Такім чынам, пятае пашырэнне ЕС мела і палітычнае, і маральнае значэнне.

Не толькі геаграфічна, але і з пункту гледжання сваёй культуры, гісторыі і памкненняў гэтыя краіны — Кіпр, Чэшская Рэспубліка, Эстонія, Венгрыя, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Славакія і Славенія — несумненна з'яўляюцца еўрапейскімі. Уступаючы ў Еўрапейскі саюз, яны ўліваюцца ў сям'ю еўрапейскіх дэмакратычных краін і займаюць па справядлівасці належнае месца ў вялікім праекце, задуманым бацькамі-заснавальнікамі ЕС. Дагаворы аб далучэнні, падпісаныя ў Афінах 16 красавіка 2003 года, дазваляюць людзям з новых дзяржаў ЕС галасаваць і балаціравацца нароўні з іншымі грамадзянамі ЕС на выбарах у Еўрапейскі парламент ў чэрвені 2004 года.

Доўгая дарога да членства ў ЕС

Шлях да гэтага апошняга пашырэння пачынаецца ў 1989 годзе з падзення Берлінскага муру і "жалезнай заслоны". ЕС адрэагаваў неадкладна заснаваннем праграмы фінансавай дапамогі PHARE, разлічанай на спрыянне маладым дэмакратыям у аднаўленні эканомікі і заахвочванні палітычных рэформаў. 22 чэрвеня 1993 года ў Капенгагене Еўрапейскі саюз упершыню заявіў, што "асацыяваныя краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы мусяць стаць членамі Еўрапейскага саюза, калі выкажуць такое жаданне".

Адначасова Еўрапейскі саюз усталяваў тры асноўныя крытэрыі, якім павінны адпавядаць краіны-кандыдаткі, каб уступіць у ЕС.

Першы — палітычны крытэрый: краіны-кандыдаткі мусяць валодаць стабільнымі інстытутамі, што гарантуюць дэмакратыю, уладу закону, правы чалавека, павагу і абарону меншасцей.

Другі — эканамічны крытэрый: краіны-кандыдаткі павінны мець эфектыўную рынкавую эканоміку і быць здольныя існаваць пры ціску канкурэнцыі і рынкавых сіл на абсягу саюза.

Трэці — здольнасць прымаць на сябе абавязкі членства ў ЕС, у тым ліку адданасць мэтам палітычнага, эканамічнага і валютнага саюза. Гэта азначае, што краіны-кандыдаткі мусяць прыняць усю сукупнасць прававых нормаў ЕС, вядомую як acquis communautaire.

Камісія дала рэкамендацыі, а парламент выказаў сваё меркаванне. На гэтай падставе Еўрапейскі савет ў Люксембургу (снежань 1997 года) і Хельсінкі (снежань 1999 года) даў згоду на перамовы з 10 краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама з Кіпрам і Мальтай.

Амстэрдамскі дагавор (падпісаны 2 кастрычніка 1997 года) і Ніццкі дагавор (26 лютага 2001 года) маюць на мэце кансалідаваць саюз і спрасціць сістэму прыняцця рашэнняў да яго пашырэння.

Перагаворы з 10 краінамі з ліку кандыдатак былі завершаныя ў Капенгагене 13 снежня 2002 года. Дасягнутыя пагадненні забяспечваюць гэтым новым дзяржавам-членам механізм і перыяд пераходу, неабходныя для таго, каб выканаць усе свае абавязанні. Перад далучэннем кожная з іх мусіць прыняць уласныя нацыянальныя законы, якія цалкам уключаюць у сябе acquis communautaire, што складае 26 000 заканадаўчых актаў аб'ёмам да 80 000 старонак. Гэтае заканадаўства мусіць не толькі быць прынятае, але і прымяняцца на практыцы.

Відавочна, што гэта вымагае вялікага аб'ёму працы нацыянальных парламентаў і іншых органаў улады ў краінах, дзе інстытуты былі перабудаваныя толькі нядаўна. Аднак гэта неабходна дзеля таго, каб палітыка ЕС і адзіны еўрапейскі рынак маглі і надалей дзейнічаць бесперабойна. Цяперашнія 15 дзяржаў-членаў, безумоўна, робяць усё магчымае, каб дапамагчы гэтаму працэсу.

Еўрапейскі саюз разумее небяспеку таго, што пашырэнне такога маштабу можа ператварыць яго проста ў зону свабоднага гандлю. Таму ЕС хоча умацаваць свае ўнутраныя сувязі і забяспечыць перадумовы таго, каб гэтая агульнакантынентальная сям'я нацый магла ўзаемадзейнічаць эфектыўна і вынікова. Вось чаму ён заснаваў Канвент пад старшынёўствам Валеры Жыскар д'Эстэна дзеля абмеркавання будучыні Еўропы і складання праекта Канстытуцыі новага ЕС у складзе 25 краін. Канвент скончыў гэтую працу ў чэрвені 2003 года, і 20 чэрвеня ў Фесалоніках Еўрапейскі саюз абвясціў, што лічыць праект канстытуцыйнага дагавора добрай асновай для пачатку міжурадавай канферэнцыі.

Паўнапраўны ўдзел у працы Канвента ўзялі новыя дзяржавы ЕС. Кожная з іх прызначыць камісара, які пачне выконваць свае абавязкі з 1 мая 2004 года, калі набудуць моц пагадненні аб далучэнні. Пасля таго як у чэрвені 2004 года будзе абраны новы Еўрапейскі парламент, ён прагаласуе датычна кандыдатур членаў новай Камісіі, што распачне працу з 1 лістапада 2004 года.

Як падкрэсліў старшыня Камісіі Рамана Продзі, саюз, захоўваючы адданасць сваім абавязкам перад краінамі-кандыдаткамі, паклаў канец несправядлівасці і жорсткасці ХХ стагоддзя з яго таталітарызмам і "халоднай вайной". Аднак ЕС таксама дэманструе здольнасць ажыццявіць новую філасофію міжнародных стасункаў, у якой знаходзяць адлюстраванне адзінства Еўропы і разам з тым яе разнастайнасць, нацыянальныя адметнасці і агульныя каштоўнасці. "Працэс еўрапейскай інтэграцыі і найноўшая гісторыя Еўропы служаць прызнаннем фактараў, якія нас збліжаюць, а таксама тых, што нас раз'ядноўваюць. Пашырэнне адзначыць першую спробу стварыць новы тып грамадства ў маштабах кантынента. Яно прынясе з сабой нябачанае пашырэнне правоў грамадзян і ўзмацненне дзяржаў". (З прамовы старшыні Продзі перад Еўрапейскім парламентам у Страсбургу 6 лістапада 2002 года.)
Сярэдні даход 75 мільёнаў новых грамадзян ЕС складае толькі 40% ад даходу жыхароў астатніх краін саюза. Вось чаму мерапрыемствы, звязаныя з далучэннем, прадугледжваюць фінансавую дапамогу на 10 мільярдаў еўра ў 2004 годзе, 12,5 мільярда ў 2005 годзе і 15 мільярдаў у 2006-м. Гэта дазволіць эканамічным сістэмам 10 новых краін ЕС дагнаць астатнія 15. Асобныя з іх дэманструюць устойлівы рост, інтэграцыя паміж "дзесяткай" і іншымі пятнаццацю краінамі ў значнай ступені завершаная дзякуючы скасаванню гандлёвых бар'ераў у 1990-х гадах і ўнутраным рэформам, што праводзяцца ўрадамі "дзесяткі".

Прыблізна 40 мільярдаў еўра, што будуць выплачаныя ў 2004—2006 гадах з бюджэту ЕС новым дзяржавам-членам, будуць у асноўным выдаткаваныя на структурныя і рэгіянальныя праекты, падтрымку сельскай гаспадаркі, развіццё сельскіх рэгіёнаў, унутраную палітыку і адміністрацыйныя патрэбы. Пакет быў узгоднены ЕС і 10 новымі дзяржавамі ў Капенгагене ў снежні 2002 года. Ён адпавядае палажэнням, вызначаным пасяджэннем Еўрапейскага савета ў Берліне (у сакавіку 1999 года) датычна выдаткаў ЕС да 2006 года.

Магчымыя маштабы ЕС у будучыні

Пашыраны ЕС у складзе 25 краін, што налічвае 454 мільёны чалавек, атрымае далейшае пашырэнне ў 2007 годзе з далучэннем Балгарыі і Румыніі, калі ўсё будзе ісці ў адпаведнасці з планам, узгодненым у Капенгагене. На тым пасяджэнні Еўрапейскі савет таксама згадзіўся, што ў снежні 2004 года, магчыма, прыме рашэнне пра пачатак афіцыйных перамоў аб далучэнні Турцыі, калі гэта будзе рэкамендавана ў дакладзе Еўрапейскай камісіі. Перагаворы з краінай-кандыдаткай пачынаюцца пасля таго, як яна стане адпавядаць палітычным і эканамічным крытэрыям ЕС.

Яшчэ ў 1999 годзе пасяджэнне Еўрапейскага савета ў Хельсінкі пастанавіла, што "Турцыя з'яўляецца дзяржавай-кандыдаткай, якая мае далучыцца да саюза на падставе крытэрыяў, што ўжываюцца да іншых дзяржаў-кандыдатак". Турцыя ўваходзіць у НАТО і Савет Еўропы. Яна мае дагавор аб супрацоўніцтве з ЕС з 1964 года і падала заяўку на ўступленне ў ЕС у 1987 годзе.

Аднак Турцыя месціцца на самым краі еўрапейскага кантынента, і перспектыва яе ўступлення ў ЕС спараджае пытанні пра тое, дзе варта правесці канчатковую мяжу Еўрапейскага саюза. Ці можа любая краіна, дзе б яна ні знаходзілася, падаць заяўку на ўступленне ў ЕС і распачаць перамоўны працэс пры ўмове, што яна адпавядае палітычным і эканамічным крытэрыям, вызначаным у Капенгагене? Безумоўна, заходнебалканскія краіны, такія як Албанія, Боснія і Герцагавіна, Харватыя, Македонія, Чарнагорыя і Сербія, могуць падаць заяўку пасля таго, як дасягнуць палітычнай стабільнасці і будуць адпавядаць капенгагенскім крытэрыям.

Вядома, у інтарэсах ЕС спрыяць стабільнасці ў рэгіёнах, што знаходзяцца ля яго парога. Пашырэнне адсоўвае і падаўжае межы саюза. У 2004 годзе яго найбліжэйшымі суседзямі стануць Беларусь, Расія і Украіна. Саюзу давядзецца актывізаваць прымежнае супрацоўніцтва з імі ў пытаннях транспарту і палітыкі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, а таксама ўнутранай бяспекі, барацьбы з нелегальнай іміграцыяй і іншымі формамі міжнароднай злачыннасці.

Калі яно будзе адзначана поспехам, ці можа тая самая стратэгія быць ужытая ў стасунках ЕС з краінамі паўднёвага Міжземнамор'я? Такія пытанні даюць падставу для дэбатаў пра тое, што ўвогуле азначае паняцце "еўрапеец", якая канчатковая мэта еўрапейскай інтэграцыі і ў чым палягаюць глабальныя інтарэсы ЕС у шырокім сэнсе. Надышоў час перагледзець і ўзмацніць прэферэнцыйныя пагадненні ЕС з найбліжэйшымі суседзямі — і зрабіць гэта ў як мага шырэйшым кантэксце.

Асноўныя этапы пятага пашырэння ЕС

19 снежня 1989 года: ЕС засноўвае праграму, вядомую як PHARE, для прадастаўлення фінансавай і тэхнічнай дапамогі краінам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

3 і 16 ліпеня 1990 года: Кіпр і Мальта падаюць заяўкі на ўступленне ў ЕС.

22 чэрвеня 1993 года: пасяджэнне Еўрапейскага савета ў Капенгагене ўсталёўвае крытэрыі прыёму ў Еўрапейскі саюз.

31 сакавіка і 5 красавіка 1994 года: Венгрыя і Польшча падаюць заяўкі на ўступленне ў ЕС.

1995 год: атрыманыя заяўкі ад Славакіі (21 чэрвеня), Румыніі (22 чэрвеня), Латвіі (13 кастрычніка), Эстоніі (24 лістапада), Літвы (8 снежня) і Балгарыі (14 снежня).

1996 год: атрыманыя заяўкі ад Чэшскай Рэспублікі (17 студзеня) і Славеніі (10 чэрвеня).

12—13 снежня 1997 года: пасяджэнне Еўрапейскага савета ў Люксембургу прымае рашэнне пра пачатак працэсу пашырэння.

10—11 снежня 1999 года: пасяджэнне Еўрапейскага савета ў Хельсінкі пацвярджае, што перамовы аб далучэнні будуць весціся з 12 краінамі-кандыдаткамі. Турцыя разглядаецца як дзяржава-кандыдатка, "што мае далучыцца да саюза".

13 снежня 2002 года: ЕС дасягае пагаднення з 10 краінамі-кандыдаткамі пра далучэнне 1 мая 2004 года.

16 красавіка 2003 года: 10 дагавораў аб далучэнні падпісаныя ў Афінах.

1 мая 2004 года: 10 новых дзяржаў далучаюцца да ЕС.

Снежань 2004 года: рашэнне пра магчымасць пачатку перамоў аб далучэнні з Турцыяй.

2007 год: год, вызначаны пасяджэннем Еўрапейскага савета ў Капенгагене для ўступлення Балгарыі і Румыніі ў ЕС.

Прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі
 (галасоў: 0)
Вы ўвайшлі на сайт як незарэгістраваны карыстальнік. Рэкамендуем прайсці рэгістрацыю.

праглядаў: 112

аўтар: j-by надрукаваць каментары (0)

Даданне каментара

Уключыце гэты малюначак для адлюстравання кода бяспекі




Апошнія навіны

  • Акцыі салідарнасці з Аляксандрам Ба...
  • Сёння ў рыма-каталікоў пачынаецца А...
  • Акции солидарности с Александром Бо...
  • Акции солидарности возле стен СИЗО ...
  • Паліна Дз`якава: `Кожны дзень мы пр...
  • Евгений Афнагель: `В этих условиях ...
  • Чем грозит введение двух государств...
  • Суд над политзаключенным Александро...
  • Акцыі салідарнасці з Баразенкам: дз...
  • Прэзідэнта абяруць не пазней за 8 л...
  • Папулярные навіны

  • Акции солидарности возле стен ...
  • Письма с "зоны"
  • Акции солидарности с Александр ...
  • Акцыі салідарнасці з Баразенка ...
  • Барацьба за еўрапейскую Белару ...
  • Политзаключенный Александр Бор ...
  • ЗАТРЫМАНЫЯ ЎДЗЕЛЬНІКІ АКЦЫІ СА ...
  • СВОБОДУ ПОЛИТЗАКЛЮЧЁННЫМ! СВОБ ...
  • Избиты лидеры и активисты оппо ...
  • АКЦИИ СОЛИДАРНОСТИ ВОЗЛЕ СТЕН ...


  • галоўная старонка :: рэгістрацыя :: дадаць навіну :: новае на сайце :: статыстыка

    Rating All.BY


    уваход

    Логін
    Пароль
     

    каляндар

     
    «    Травень 2008    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     

    дзейнасць

    Астравец

    Ашмяны

    Бабруйск

    Берасце

    Віцебск

    Ворша

    Горадня

    Глыбокае

    Дзяржынск

    Докшыцы

    Лепель

    Кобрын

    Лагойск

    Ліда

    Магілёў

    Маладзечна

    Мінск

    Мядзель

    Навагрудак

    Паставы

    Полацк

    Смаргонь

    фотахроніка

    апытанне


    у выбарах нельга ўдзельнічаць
    у выбарах трэба ўдзельнічаць


    рэклама