DataLife Engine > Мінск > Нацыянальныя сцягі над Мінскам

Нацыянальныя сцягі над Мінскам


01.05.2008 - 09.47. Разместил: j-by
Некалькі бел-чырвона-белых сцягоў з'явілася над дахамі мінскіх будынкаў напярэдадні 1 мая. Адзін з іх вывешаны ўвечары 29 красавіка ў мікрараёне Паўднёвы Захад. Актывісты кампаніі замацавалі яго над дзевяціпавярховым будынкам на перакрыжаванні праспекта газеты "Праўда" і вуліцы Голубева. Гэта адно з найбольш ажыўленых месцаў мікрараёну, бо побач знаходзяцца кінатэатр "Берасце", крама "Кірмаш" і Медыцынскі універсітэт, таму абел-чырвона-белае палотнішча ўбачылі многія людзі.



Падобная акцыя прайшла і ў Кастрычніцкім раёне Мінска. Там нацыянальны штандар быў замацаваны 30 красавіка над дзевяціпавярховым будынкам па вуліцы Ляўкова.

Гэтыя акцыі прымеркаваныя да 1 мая. Гэты дзень ў найноўшай беларускай гісторыі мае важны сэнс – менавіта 1 мая наша краіна зрабілася суседам Еўрапейскага Саюза, набыла рэальны шанец далучыцца да яго. Таму праеўрапейскія арганізацыі і грамадскія кампаніі абвясцілі яго Днём Еўропы.

Нагадаем, што сёння а 12 гадзіне каля Нацыянальнай бібліятэкі пройдзе еўрапейская маёўка, якую арганізоўвае грамадзянская кампанія "Еўрапейская Беларусь".