DataLife Engine > Беларусь, Гарадскія навіны > Пішчалаўскі замак рэканструюць

Пішчалаўскі замак рэканструюць


02.05.2008 - 18.21. Разместил: j-by
Прапановы наконт перамяшчэння следчага ізалятара № 1 і рэканструкцыі Пішчалаўскага замка ў Мінску перадала ва ўрад міжведамасная камісія. Ужо цяпер сотні вязняў пераведзеныя з вядомай "Валадаркі" ў жодзінскі следчы ізалятар.

Камісія прапанавала ў бліжэйшы час пачаць ўзвядзення новага будынка СІЗА №1 па-за межамі сталіцы. Месца для яго павінен вызначыць урад. Пішчалаўскі замак прапанавана ўлучыць у дзяржаўную праграму рэстаўрацыі і рэканструкцыі, а не перадаваць на баланс мінскіх гарадскіх уладаў.

Як нагадвае БелаПАН, даручэнне наконт рамонту турмы было дадзена камісіі яшчэ ў 2005 годзе пасля таго, як абрынулася адна з чатырох вежаў Пішчалаўскага замка. Сам будынак быў узведзены яшчэ ў 1825 годзе і адразу выкарыстоўваўся як турма.