карта сайта :: дадаць у выбранае

навіны :: фотаархіў :: download :: матэрыялы ў смі :: зваротная сувязь

Еўропа ў 12 уроках. Наперад да навукаёмістага грамадства
06.05.2008 - 10.31
Еўропа ў 12 уроках. Наперад да навукаёмістага грамадстваНа пачатку апошняга дзесяцігоддзя ХХ стагоддзя з'явіліся два істотныя фактары, што сталі ўплываць на эканоміку і лад жыцця ў глабальным маштабе, а таксама ў Еўропе. Першым фактарам была глабалізацыя: па меры таго як эканамічныя сістэмы свету станавіліся ўсё болей узаемазалежнымі, нараджалася глабальная эканоміка. Другі фактар палягаў у тэхналагічнай рэвалюцыі — з'яўленні Інтэрнета, а таксама новых інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій.

Тэхналагічная рэвалюцыя зарадзілася ў ЗША, і іх эканоміка ад гэтага пераважна выйграла. Вядзенне бізнесу праз Інтэрнет істотна падняло эфектыўнасць і прадукцыйнасць амерыканскіх кампаній. За 1995—2001 гады эканамічны рост ЗША складаў у сярэднім 3,6% штогод, што істотна перавышала сярэднегадавы еўрапейскі паказчык за той самы перыяд — 2,4%. У Еўропе ВУП на душу насельніцтва складае толькі 69% ад узроўню ЗША, а сярэдняя прадукцыйнасць працы роўная 78% ад амерыканскага паказчыка.

На мяжы 2000 года лідэры ЕС выразна ўсведамлялі, што эканоміка ЕС мае патрэбу ў глыбокай мадэрнізацыі, каб быць здольнай канкурыраваць з эканомікай ЗША і іншых буйных ўдзельнікаў сусветнага рынку. На пасяджэнні ў Лісабоне ў сакавіку таго самага года Еўрапейскі савет паставіў перад ЕС новую і вельмі амбіцыйную задачу: на працягу дзесяцігоддзя стварыць "найболей канкурэнтаздольную і дынамічную эканоміку ў свеце, заснаваную на навукаёмістых тэхналогіях, здольную забяспечваць устойлівы рост, ствараючы новыя працоўныя месцы болей высокай якасці і развіваючы сацыяльную інтэграцыю".

Лідэры ЕС таксама дэталёва ўзгаднілі стратэгію дасягнення гэтай мэты. Лісабонская стратэгія закранае такія пытанні, як навуковыя даследаванні, адукацыя, прафесійная падрыхтоўка, доступ у Інтэрнет і інтэрактыўнае вядзенне бізнесу. Яна таксама прадугледжвае рэфармаванне еўрапейскіх сістэм сацыяльнай абароны. Гэтыя сістэмы ўяўляюць сабой адзін з найвялікшых здабыткаў Еўропы: яны дазваляюць нашым грамадствам перажываць змены параўнальна бязбольна. Аднак яны мусяць стаць болей жыццяздольнымі, каб і наступныя пакаленні здолелі скарыстацца іх перавагамі.

Нарады Еўрапейскага саюза, на якіх разглядаецца хада ажыццяўлення Лісабонскай стратэгіі, ладзяцца кожную вясну.

На патрабаванне Савета Камісія вылучыла план дзеянняў, які атрымаў назву "Электронная Еўропа 2005" і мэтай якога з'яўляецца актывізацыя выкарыстання Інтэрнета ў Еўрапейскім саюзе. Да 2005 года ў Еўропы мусяць быць сучасныя, інтэрактыўныя грамадскія службы, што ахопліваюць дзейнасць урада, прафесійную падрыхтоўку і ахову здароўя. Паўсюдна карыстальнікі мусяць мець доступ па канкурэнтаздольных коштах да тэхналогій шырокапалоснай інфраструктуры. Іншымі словамі, у іх павінна быць магчымасць дасылаць звесткі па лініях хуткаснай перадачы інфармацыі і спадарожнікавых каналах з упэўненасцю, што захоўваецца таямніца іх паведамленняў.

Шмат што належыць зрабіць, каб Еўропа здолела цалкам выкарыстоўваць патэнцыял лічбавых тэхналогій, забяспечыць сваім кампаніям і грамадзянам доступ да танных камунікацыйных сетак высокага класа, а таксама да шырокага спектра інтэрактыўных паслуг. Напрыклад, усе школы Еўрапейскага саюза павінны валодаць доступам у Інтэрнет, а выкладчыкі — мець падрыхтоўку для яго выкарыстання. Неабходнае еўрапейскае заканадаўства, што рэгулюе электронны гандаль, а таксама такія пытанні, як правы інтэлектуальнай уласнасці, электронныя плацяжы і інтэрактыўнае прадастаўленне фінансавых паслуг.

Адна з задач, датычна якіх было дамоўлена ў Лісабоне, палягае ў стварэнні "Еўрапейскай сферы даследаванняў". Гэта прадугледжвае, у прыватнасці, стварэнне высакахуткаснай транс'еўрапейскай сеткі электроннай навуковай сувязі, якая злучыла б універсітэты і навукова-даследчыя інстытуты Еўропы, яе навуковыя бібліятэкі, а з цягам часу і школы. Акрамя таго, робяцца захады дзеля скасавання бар'ераў, што замінаюць вольнаму руху навуковых работнікаў па Еўропе. Адначасова неабходныя стымулы, каб вядучыя навукоўцы свету ехалі працаваць у Еўропу і заставаліся тут.

Малыя і сярэднія прадпрыемствы (МСП) складаюць падмурак еўрапейскай эканомікі. Занадта часта іх канкурэнтаздольнасці і дынаміцы перашкаджаюць паспешліва прынятыя правілы і загады, неаднолькавыя ў розных краінах. Сярод іншага, Лісабонская стратэгія прадугледжвае распрацоўку заканадаўства аб малым бізнесе і прадастаўленне прадпрымальнікам капіталу, неабходнага, каб адкрываць прадпрыемствы з выкарыстаннем высокіх тэхналогій.

Адзін з прыярытэтаў ЕС — актывізацыя інвестыцый у чалавечыя рэсурсы і прафесійную падрыхтоўку, што з'яўляюцца асноўнымі актывамі Еўропы. Еўрапейскі саюз прызнае важнасць адукацыі і бесперапыннага ўдасканалення ведаў на працягу жыцця, неабходнасці валодаць некалькімі мовамі і тэхнічнымі навыкамі. Недахоп кваліфікаванага персаналу стрымлівае еўрапейскія тэлекамунікацыйныя і інтэрнет-паслугі.

Праз такія праграмы, як "Сакрат", "Леанарда" і Моладзевая праграма, Еўрапейскі саюз спрыяе вольнаму руху студэнтаў, выкладчыкаў і навукова-даследчых работнікаў па Еўропе. Ён таксама робіць захады дзеля таго, каб час навучання ў любой краіне ЕС і атрыманая там кваліфікацыя залічваліся ва ўсіх астатніх краінах.

Нарэшце, Лісабонская стратэгія прадугледжвае вырашэнне найболей цяжкавырашальнай праблемы Еўропы — старэння яе насельніцтва і тых сур'ёзных наступстваў, якія яна мае для працоўнай сілы і фінансавання еўрапейскіх праграм сацыяльнага і пенсійнага забеспячэння. У Еўропе адчуваецца недахоп працоўнай сілы, асабліва жанчын і людзей старэйшых узроставых груп. Разам з тым беспрацоўе ў асобных рэгіёнах ЕС мае пастаянны характар, а увогуле вызначаецца шырокім рэгіянальным ваганнем паказчыкаў.

Таму пасяджэнне Еўрапейскага савета ў Лісабоне паставіла задачу ўзняць узровень занятасці ў сярэднім з 61% у 2000 годзе да 70% у 2010-м і павялічыць долю працоўных жанчын з 51% да 60% за той самы перыяд.

Каб вырашыць праблему старэння насельніцтва і яго наступстваў для краін Еўропы, пасяджэнне Еўрапейскага савета ў Барселоне ў сакавіку 2002 года заклікала еўрапейскія ўрады скараціць "дапамогу ў сувязі з дачасным выхадам на пенсію, а таксама карпаратыўныя праграмы датэрміновага выхаду на пенсію". Да 2010 года мяркуецца "прагрэсіўнае павышэнне прыкладна на пяць гадоў прадугледжанага законам сярэдняга пенсійнага ўзросту ў Еўрапейскім саюзе".

Прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі
 (галасоў: 0)
Вы ўвайшлі на сайт як незарэгістраваны карыстальнік. Рэкамендуем прайсці рэгістрацыю.

праглядаў: 67

аўтар: j-by надрукаваць каментары (0)

Даданне каментара

Уключыце гэты малюначак для адлюстравання кода бяспекі




Апошнія навіны

  • Российская пресса о сценариях захва...
  • 10 суток ареста за призыв к бойкоту...
  • Призыв к бойкоту выборов звучит всё...
  • БАТЭ - в групповом турнире Лиги чем...
  • `Заявление, что политзаключённых бо...
  • Пользователи ЖЖ предлагают кампанию...
  • Россия опасна, но слаба
  • Жителям Гродно предлагали отведать ...
  • Евросоюз готов пересмотреть санкции...
  • У Брэсце былі затрыманы два актывіс...
  • Папулярные навіны

  • Віцебск - за байкот "выбараў ...
  • МОЛАДЗЬ НАГАДВАЕ ПРА ЗНІКЛЫХ І ...
  • Павел Курьянович арестован на ...
  • Павел Кур'яновіч на свабодзе
  • Активисты кампании задержаны з ...
  • ПОЛИТЗАКЛЮЧЁННЫЕ НА СВОБОДЕ
  • Витебск. Активиста кампании 12 ...
  • Затрыманні моладзі ў Мінску
  • Перамога салідарнасці
  • Жителям Гродно предлагали отве ...


  • галоўная старонка :: рэгістрацыя :: дадаць навіну :: новае на сайце :: статыстыка

    Rating All.BY


    уваход

    Логін
    Пароль
     

    каляндар

     
    «    Травень 2008    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     

    дзейнасць

    Астравец

    Ашмяны

    Бабруйск

    Берасце

    Віцебск

    Ворша

    Горадня

    Глыбокае

    Дзяржынск

    Докшыцы

    Лепель

    Кобрын

    Лагойск

    Ліда

    Магілёў

    Маладзечна

    Мінск

    Мядзель

    Навагрудак

    Паставы

    Полацк

    Смаргонь

    фотахроніка

    апытанне


    у выбарах нельга ўдзельнічаць
    у выбарах трэба ўдзельнічаць


    рэклама