карта сайта :: дадаць у выбранае

навіны :: фотаархіў :: download :: матэрыялы ў смі :: зваротная сувязь

Еўропа ў 12 уроках. Грамадзянская Еўропа
07.05.2008 - 10.36
Еўропа ў 12 уроках. Грамадзянская ЕўропаШто знаходзіцца ў аснове асноў еўрапейскай палітыкі — людзі або бізнес? Працэс аб'яднання Еўропы пачаўся з палітычнай канцэпцыі бацькоў-заснавальнікаў ЕС. Іх галоўным клопатам было зрабіць так, каб войны болей ніколі не раздзіралі Еўропу, як гэта доўжылася стагоддзямі. Але каб пабудаваць аб'яднаную Еўропу як мага болей эфектыўна і надзейна, яны ўзброіліся прагматычным падыходам, што палягаў у стварэнні еўрапейскай салідарнасці ў вельмі прагматычных галінах: вугаль і сталь, адзіны рынак, сельскагаспадарчая палітыка, канкурэнцыя...

Так нарадзілася Еўропа, якую хто-ніхто ахрысціў тэхнакратычнай, паколькі дзеля функцыянавання ёй патрэбныя эксперты, эканамісты і дзяржаўныя службоўцы.

Магчыма, яна і тэхнакратычная, аднак першапачатковая ідэя не ажыццявілася б, калі б не падмацоўвалася палітычнай воляй еўрапейскіх інстытутаў.

Еўропа ў штодзённым жыцці

Большасць задач, пастаўленых дагаворамі, зараз ужо выкананыя. Засталіся ў мінулым старыя законы і загады, падатковыя і мытныя бар'еры, што некалі абмяжоўвалі чалавечую дзейнасць у Еўропе і заміналі вольнаму руху тавараў, капіталу і паслуг. Хоць мы не заўсёды асэнсоўваем гэта, кожны з нас у штодзённым жыцці карыстаецца дабротамі адзінага рынку: шырокім выбарам спажывецкіх тавараў і прадуктаў; цэнамі, якім не дае расці канкурэнцыя; палітыкай абароны спажыўца і навакольнага асяроддзя; тэхнічнымі стандартамі, што уніфікуюцца ў кірунку гарманічнага павышэння.

Падобным жа чынам людзі, якія жывуць у аддаленых рэгіёнах Еўропы, карыстаюцца дабротамі, што забяспечваюцца праз структурныя фонды, такія як Еўрапейскі фонд рэгіянальнага развіцця. Еўрапейскія фермеры на працягу дзесяцігоддзяў атрымліваюць перавагі з механізма падтрымання цэн Еўрапейскага фонду арыентацыі і гарантый у галіне сельскай гаспадаркі.

Амаль што ўсе бюджэтныя выдаткі ЕС, якія склалі ў 2003 годзе прыблізна 100 мільярдаў еўра, накіроўваюцца на захады, што непасрэдна ўздзейнічаюць на штодзённае жыццё грамадзян Еўропы.

Як толькі Рымскі дагавор набыў сілу ў 1958 годзе, еўрапейскія заканадаўцы распачалі працу над законамі, што гарантавалі б вольны рух працоўнай сілы, свабоду паслуг і права прафесійнай практыкі. Такім чынам, кожны грамадзянін ЕС незалежна ад грамадзянства вольны шукаць працу ў любой краіне саюза. Дыскрымінацыя паводле нацыянальнай прыналежнасці забароненая. Дырэктывы ЕС усталявалі адзіныя правілы, што рэгулююць прафесійную практыку ў саюзе. Была зробленая карпатлівая праца ў пытанні уніфікацыі заканадаўства з тым, каб кваліфікацыя доктара, адваката, медыцынскай сястры, ветэрынарнага лекара, хіміка, архітэктара, страхавога агента і да т.п., атрыманая ў любой краіне ЕС, прызнавалася ва ўсіх астатніх.

Аднак яшчэ столькі галін дзейнасці рэгулявалася нацыянальнымі нормамі, што 21 снежня 1988 года дзяржавы — удзельніцы ЕС прынялі дырэктыву, якая ўсталявала сістэму ўзаемнага прызнання дыпломаў аб вышэйшай адукацыі. Гэтая дырэктыва тычыцца ўсіх універсітэцкіх курсаў працягласцю не меней за тры гады і грунтуецца на прынцыпе ўзаемнага даверу паміж нацыянальнымі сістэмамі адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі.

Такім чынам, першаступенным правам грамадзяніна Еўропы з'яўляецца права на перамяшчэнне, працу і жыццё ў любым месцы саюза. Маастрыхцкі дагавор замацаваў гэтае права ў раздзеле, прысвечаным грамадзянству.
За выключэннем дзейнасці, што належыць да прэрагатыў органаў дзяржаўнай улады (паліцыі, узброеных сіл, міністэрства замежных спраў і да т.п.), любая асоба, якая з'яўляецца грамадзянінам краіны ЕС, мае права ўдзельнічаць у забеспячэнні паслуг у галінах аховы здароўя, адукацыі, іншых грамадскіх паслуг у любым месцы саюза. Хіба не натуральна наняць брытанскага настаўніка дзеля выкладання англійскай мовы ў Рыме або прапанаваць выпускніку французскага універсітэта трымаць іспыт на пасаду ў грамадзянскай службе Бельгіі?
Аднак еўрапейскі грамадзянін — гэта не толькі спажывец або выканаўца эканамічнай або сацыяльнай ролі. Ён ці яна з'яўляецца грамадзянінам Еўрапейскага саюза і ў такой якасці валодае пэўнымі палітычнымі правамі. Згодна з Маастрыхцкім дагаворам, кожны грамадзянін саюза, незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці, мае права выбіраць і быць абраны на муніцыпальных выбарах або выбарах у Еўрапейскі парламент у сваёй краіне.

Грамадзянства саюза замацаванае ў артыкуле 17 Амстэрдамскага дагавора: "Кожны чалавек, які з'яўляецца грамадзянінам дзяржавы — удзельніцы ЕС, з'яўляецца грамадзянінам саюза. Грамадзянства саюза дапаўняе, а не замяняе нацыянальнае грамадзянства".

Фундаментальныя правы

Амстэрдамскі дагавор не абмяжоўваецца простай дэкларацыяй фундаментальных правоў. Ён уводзіць працэдуру прыпынення членства ў ЕС любой краіны, якая парушае асноўныя правы грамадзян ЕС. Дагавор пашырае прынцып забароны дыскрымінацыі так, што, акрамя нацыянальнай прыналежнасці, ён ахоплівае таксама полавую, расавую, рэлігійную прыналежнасць, узроставыя групы і сексуальную арыентацыю. Дагавор падмацоўвае прынцып роўнасці мужчын і жанчын.

Нарэшце, Амстэрдамскі дагавор ўдасканаліў палітыку празрыстасці ЕС, пашырыўшы доступ грамадзян да афіцыйнай дакументацыі еўрапейскіх устаноў.

Адданасць Еўрапейскага саюза абароне правоў грамадзян была пацверджаная ў Ніццы ў снежні 2000 года, калі была ўрачыста абвешчаная Хартыя фундаментальных правоў Еўрапейскага саюза. Гэтая хартыя была падрыхтаваная Канвентам, у які ўваходзілі члены нацыянальных парламентаў і Еўрапейскага парламента, прадстаўнікі нацыянальных урадаў і адзін член Камісіі. У 54 артыкулах хартыі, падзеленых на шэсць раздзелаў: "Годнасць", "Свабоды", "Роўнасць", "Салідарнасць", "Правы грамадзян" і "Правасуддзе", — выкладаюцца фундаментальныя каштоўнасці Еўрапейскага саюза, а таксама грамадзянскія, палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя правы грамадзяніна ЕС.

Уводныя артыкулы тычацца чалавечай годнасці, права на жыццё, недатыкальнасці асобы, свабоды слова і веравызнання. Раздзел "Салідарнасць" па-новаму аб'ядноўвае сацыяльныя і эканамічныя правы, напрыклад:

права на страйкі;

права працаўнікоў на інфармацыю і выказванне сваёй думкі;

права на сумяшчэнне асабістага і прафесійнага жыцця;

права на ахову здароўя, сацыяльнае забеспячэнне і сацыяльную падтрымку ў межах Еўрапейскага саюза.
Гэты раздзел таксама сцвярджае роўнасць мужчыны і жанчыны і ўводзіць такія правы, як права на абарону інфармацыі, забарона на еўгенічную практыку і кланаванне чалавека, права на ахову навакольнага асяроддзя, правы дзяцей і састарэлых, а таксама права на справядлівае кіраванне.

"Грамадзянская Еўропа" з'яўляецца правобразам нейкай формы палітычнай арганізацыі Еўропы, дэталёвы характар якой яшчэ належыць вызначыць. Якія каштоўнасці і памкненні народы Еўропы палічаць за лепшае падзяляць у межах Еўрапейскага саюза, што аб'ядноўвае 25 і болей дзяржаў?

Еўропа — гэта культура і адукацыя

Пачуццё прыналежнасці да Еўропы і да адзінай еўрапейскай супольнасці не можа быць створанае штучна. Яно здольнае ўзнікнуць толькі праз асэнсаванне агульных культурных каранёў — вось чаму сучаснай Еўропе неабходна сфакусаваць увагу не толькі на эканоміцы, але і на культуры.

Першыя крокі прадугледжаныя праграмамі ЕС у галіне адукацыі і прафесійнага навучання, такімі як "Эразмус" (пашырае свабоду руху студэнтаў), "Комет" (тэхнічнае навучанне і падрыхтоўка) і "Лінгва", што заахвочвае вывучэнне замежных моў. Больш за мільён студэнтаў атрымалі магчымасць навучацца за мяжой дзякуючы праграме "Эразмус".

Еўрапейскі саюз паставіў мэту, якая палягае ў тым, што 10% яго студэнтаў мусяць прайсці гадавы курс вышэйшай адукацыі ў якой-небудзь іншай еўрапейскай краіне. Дзеля гэтага належыць павялічыць інвестыцыі ЕС у адукацыйную палітыку. Далейшыя поспехі ў гэтым кірунку стануць магчымыя дзякуючы праграмам "Сакрат", "Леанарда да Вінчы" і "Моладзь".

Дырэктыва аб тэлебачанні без межаў дае гледачам болей шырокі доступ да тэлевізійных праграм еўрапейскай вытворчасці. Еўрапейскія шырокавяшчальныя карпарацыі павінны ўключаць пэўны працэнт еўрапейскіх праграм у свае сеткі вяшчання. Гэтая дырэктыва ўводзіць болей жорсткія захады дзеля абароны моладзевай аўдыторыі і падтрымкі праграм незалежных прадзюсераў, а таксама ўстанаўлівае правілы датычна рэкламы і пакупак праз тэлебачанне.

Рамкавая праграма "Культура 2000" на 2000—2004 гады скіраваная на тое, каб развіваць узаемадзеянне паміж вытворцамі праграм, рэкламадаўцамі, вяшчальнымі кампаніямі, сеткамі і культурнымі ўстановамі.

Праграма "MEDIA+" (2001—2005 гады) забяспечвае падтрымку аўдыёвізуальнай індустрыі. Зараз адчуваецца недахоп тэлевізійных праграм і фільмаў еўрапейскай вытворчасці ў параўнанні з вялікім аб'ёмам амерыканскай прадукцыі. Мэта праграмы "MEDIA+" у тым, каб выправіць гэтую дыспрапорцыю і заахвочваць пракат еўрапейскіх фільмаў і праграм у Еўропе.

Пачуццё прыналежнасці

Ідэя "грамадзянскай Еўропы" даволі новая. Яе ажыццяўленне будзе азначаць, сярод іншага, забеспячэнне грамадскай падтрымкі сімвалам еўрапейскай прыналежнасці: пашпарту еўрапейскага ўзору (выкарыстоўваецца з 1985 года), гімну Еўропы (ода "Да радасці" на музыку Бетховена) і еўрапейскаму сцягу (кола з 12 залатых зорак на сінім фоне). З 1996 года ва ўсіх дзяржавах ЕС выдаюцца шафёрскія пасведчанні ўзору ЕС.

З 1979 года Еўрапейскі парламент абіраецца прамым усеагульным галасаваннем. Гэта забяспечвае болей шырокую дэмакратычную легітымнасць працэсу еўрапейскага аб'яднання, непасрэдна знітоўваючы яго з воляй людзей. Еўропа мае патрэбу ў далейшай дэмакратызацыі за кошт павышэння ролі парламента, стварэння рэальных еўрапейскіх палітычных партый і прадастаўлення простым грамадзянам большага ўплыву на працэс прымання палітычных рашэнняў ЕС праз няўрадавыя арганізацыі і іншыя добраахвотныя аб'яднанні.

Увядзенне банкнот і манет еўра з 1 студзеня 2002 года мела вялікі псіхалагічны эфект. Большасць еўрапейцаў зараз трымаюць банкаўскія рахункі ў еўра і могуць набываць тавары і паслугі па ўсім ЕС, паколькі цэны ў большасці яго краін вызначаюца ў еўра і могуць параўноўвацца нэпасрэдна. Дзякуючы Шэнгенскаму пагадненню на большай частцы межаў паміж краінамі ЕС скасаваны памежны кантроль, і гэта само па сабе дае грамадзянам пачуццё прыналежнасці да адзінага аб'яднанага геаграфічнага рэгіёна. Шэнгенская зона будзе расці па меры таго, як ўсё болей краін будуць да яе далучацца.

Каб наблізіць ЕС да яго грамадзян, Дагавор аб Еўрапейскім саюзе заснаваў пасаду амбудсмена. Ён абіраецца Еўрапейскім парламентам, і тэрмін яго паўнамоцтваў такі самы, як і ў парламента. Задача амбудсмена палягае ў расследаванні скаргаў на інстытуты і органы ЕС. Скаргі могуць падавацца любым грамадзянінам ЕС, а таксама любой асобай ці ўстановай, што жыве або знаходзіцца ў дзяржаве ЕС. Амбудсмен імкнецца дасягнуць пагаджальнага ўрэгулявання калізіі паміж істцом і адпаведным інстытутам або органам.
Іншым важным элементам сувязі паміж грамадзянамі і інстытутамі ЕС з'яўляецца сталая практыка, калі парламент прымае петыцыі ад любой асобы, што пастаянна жыве ў дзяржаве ЕС.

"Мы лучым не дзяржавы, а людзей", — заявіў Жан Манэ яшчэ ў 1952 годзе. Стварэнне грамадскай падтрымкі еўрапейскай інтэграцыі дасюль застаецца галоўнай праблемай, што стаіць перад інстытутамі ЕС.

Прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі
 (галасоў: 0)
Вы ўвайшлі на сайт як незарэгістраваны карыстальнік. Рэкамендуем прайсці рэгістрацыю.

праглядаў: 83

аўтар: j-by надрукаваць каментары (0)

Даданне каментара

Уключыце гэты малюначак для адлюстравання кода бяспекі




Апошнія навіны

  • Зварот да 600-годдзя Грунвальдскай ...
  • Золотая акустика started!
  • ЕГУ запрашае да ўдзелу ў фестывалі ...
  • Премьера нового белорусского телефи...
  • Маладзёжны форум-тэатр
  • В России появится своя `Солидарност...
  • Противозачаточные свойства Кока-кол...
  • Грузію выключылі з СНД па яе просьб...
  • С Козулина снята судимость?
  • Актрис из США и Австралии не впусти...
  • Папулярные навіны

  • ПОСТУПАЙ ПО СОВЕСТИ
  • Яўген Скрабец на свабодзе
  • 17 лет назад государственными ...
  • Молодёжь требует расследования ...
  • За чем гонка?
  • Время отвечать!
  • Преследования молодёжи продолж ...
  • Мы помним!
  • Акцыі руху "Зубр"
  • Наши родители - с нами!


  • галоўная старонка :: рэгістрацыя :: дадаць навіну :: новае на сайце :: статыстыка

    Rating All.BY


    уваход

    Логін
    Пароль
     

    каляндар

     
    «    Травень 2008    »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
     
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    9
    10
    11
    12
    13
    14
    15
    16
    17
    18
    19
    20
    21
    22
    23
    24
    25
    26
    27
    28
    29
    30
    31
     

    дзейнасць

    Астравец

    Ашмяны

    Бабруйск

    Берасце

    Віцебск

    Ворша

    Горадня

    Глыбокае

    Дзяржынск

    Докшыцы

    Лепель

    Кобрын

    Лагойск

    Ліда

    Магілёў

    Маладзечна

    Мінск

    Мядзель

    Навагрудак

    Паставы

    Полацк

    Смаргонь

    фотахроніка

    апытанне


    у выбарах нельга ўдзельнічаць
    у выбарах трэба ўдзельнічаць


    рэклама