галоўная | фотаархіў | download | матэрыялы ў прэсе | зваротная сувязь 

навіны

«    Травень 2008    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

уваход

Логін
Пароль
 

апытанне


у выбарах нельга ўдзельнічаць
у выбарах трэба ўдзельнічаць


інфармацыя

Шаноўныя наведвальнікі, сайт jeans-by.com працуе ў тэставым рэжыме. Просім прабачэнні за часовыя нязручнасці
JEANS GENERATION » Еўрасаюз » Еўропа ў 12 уроках. Еўрапейскі саюз на сусветнай арэне
Еўропа ў 12 уроках. Еўрапейскі саюз на сусветнай арэне  

09.05.2008 - 10.45

Еўропа ў 12 уроках. Еўрапейскі саюз на сусветнай арэнеУ эканамічных, гандлёвых і фінансавых адносінах Еўрапейскі саюз ператварыўся ў буйную сусветную сілу. Ён валодае значным уплывам у міжнародных арганізацыях, такіх як Сусветная гандлёвая арганізацыя (СГА), спецыялізаваныя ўстановы ААН, а таксама на сусветных самітах у пытаннях навакольнага асяроддзя і развіцця.

Хто-ніхто кажа, што ЕС — эканамічны волат, але палітычны карлік. Вядома, гэта перавелічэнне. Аднак праўда тое, што ў дыпламатычным і палітычным плане дзяржавам ЕС належыць прайсці доўгі шлях, перш чым яны здолеюць выказваць адзіную думку ў такіх сур'ёзных пытаннях, як мір і стабільнасць, тэрарызм, Блізкі Усход, стасункі з ЗША і роля Савета бяспекі ААН. Краіны ЕС захоўваюць поўны нацыянальны суверэнітэт над сваімі ўзброенымі сіламі. Іх сістэмы абароны цалкам знаходзяцца ў руках нацыянальных урадаў і знітаваныя толькі тымі сувязямі, што створаныя ў межах такіх блокаў, як НАТО.

Зараджэнне агульнай палітыкі ў галіне абароны

Агульная вонкавая палітыка і палітыка ў галіне бяспекі, а таксама палітыка ў галіне еўрапейскай бяспекі і абароны (ПЕБА), прадугледжаныя Маастрыхцкім і Амстэрдамскім дагаворамі, вызначаюць галоўныя задачы ЕС у галіне абароны.

На гэтай падставе ЕС распрацаваў сваё "другое апірышча" — галіну палітыкі, у якой рашэнні прымаюцца шляхам згоды паміж урадамі і дзе Камісіі і парламенту адводзіцца другарадная роля. Рашэнні ў гэтай сферы прымаюцца згодна з прынцыпам кансэнсусу, які дазваляе асобным краінам устрымацца.

У 2003 годзе палітычнае і стратэгічнае становішча ЕС мае наступны выгляд.

Паколькі Расія ідзе шляхам партнёрства з Захадам, а былыя камуністычныя краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы практычна адначасова ўступаюць у НАТО і ЕС, больш чым паўвекавая гісторыя "халоднай вайны" сапраўды засталася далёка ззаду. Еўрапейскі кантынент набывае рысы міру і згоды, еўрапейскія краіны супрацоўнічаюць у галіне барацьбы з міжнароднай злачыннасцю, такой як нелегальная іміграцыя і адмыванне грошай. ЕС наладзіў арганізаваныя партнёрскія стасункі са сваімі буйнымі суседзямі, такімі як Расія і Украіна, не маючы на мэце іх далучэнне да Еўрапейскага саюза, ва ўсякім разе ў сярэднетэрміновай перспектыве.

Дзяржавы ЕС імкнуцца пабудаваць еўрапейскую палітыку ў галіне бяспекі і абароны згодна з дагаворамі. У снежні 1999 года пасяджэнне Еўрапейскага савета ў Хельсінкі паставіла перад ЕС канкрэтную задачу: да 2003 года забяспечыць магчымасць разгортваць за 60 дзён баявыя сілы колькасцю да 60 000 вайскоўцаў, пры падтрымцы з мора і паветра, і падтрымліваць іх у боегатоўнасці па меншай меры на працягу года. Гэтыя сілы хуткага рэагавання не з'яўляюцца еўрапейскай арміяй, яны будуць складацца з кантынгентаў нацыянальных узброеных сіл. Аднак іх дзеянні будуць каардынавацца Камітэтам палітыкі і бяспекі, Вайсковым камітэтам і вайсковым штабам пад эгідай Савета. Яны будуць раскватараваныя ў Бруселі. Гэта забяспечыць саюзу палітычны і вайсковы сродак выканання пэўных задач — гуманітарных і ратавальных місій па-за межамі Еўропы, міратворчых аперацый і іншых задач у надзвычайных сітуацыях.

ЗША згодныя, каб у баявых дзеяннях, у якіх Амерыка не жадае ўдзельнічаць, Еўропа могла скарыстоўваць частку матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння НАТО, напрыклад яго разведку, службы сувязі, кіравання і транспарту.
Рэальныя сродкі абароны і застрашвання, такія як ядзерная зброя, што маецца на ўзбраенні Францыі і Вялікабрытаніі, застаюцца пад нацыянальным кантролем. Па меры таго як вайсковая тэхніка робіцца ўсё болей дарагой і дасканалай, урады краін ЕС будуць бачыць усё большую неабходнасць супрацоўнічаць у вытворчасці ўзбраенняў. Калі іх узброеныя сілы будуць выконваць сумесныя аперацыі, то іх сістэмы мусяць быць сумяшчальнымі, а абсталяванне дастаткова стандартызаваным.

Атакі на Вашынгтон і Нью-Йорк 11 верасня 2001 года і разгул тэрарызму, што ахапіў пасля многія рэгіёны свету, карэнным чынам змянілі стратэгічнае становішча. Еўрапейскія краіны наладзілі шчыльнае супрацоўніцтва ў пытаннях абмену інфармацыяй, якая можа дапамагчы ў прадухіленні такіх атак. Паколькі барацьба з тэрарызмам з'яўляецца глабальным прыярытэтам, сёння Еўропа выходзіць за межы сваіх традыцыйных альянсаў, супрацоўнічаючы не толькі з ЗША, але і з многімі іншымі краінамі свету ў падтрымцы дэмакратыі і правоў чалавека.

З улікам гэтага зменлівага стратэгічнага становішча Еўрапейскі саюз стараецца захоўваць аптымальны баланс паміж рознымі традыцыямі сваіх нацый у галіне палітыкі бяспекі і абароны.

"Калі я пажадаю пагутарыць з Еўропай, каму тэлефанаваць?"

Канвенцыя аб будучыні Еўропы прапануе змены, што маглі б даць Еўропе нашмат выразнейшую тоеснасць. Шэраг краін падтрымліваюць ідэю наконт прэзідэнта ЕС, які быў бы ўпаўнаважаны выступаць ад імя саюза на міжнароднай арэне. Такім прэзідэнтам мог бы з'яўляцца член або былы член Еўрапейскага савета, і тэрмін яго паўнамоцтваў быў бы даўжэйшы, чым цяперашні тэрмін паўнамоцтваў старшыні Савета. Гэта было б адказам на знакамітае пытанне Генры Кісінджэра, зададзенае ў 1970-х гадах: "Калі я пажадаю пагутарыць з Еўропай, каму тэлефанаваць?".

Аднак цэлы шэраг пытанняў застаецца адкрыты. Як будзе прызначацца гэты прэзідэнт ЕС? Якая будзе яго рэальная ўлада? Што стане з цяперашнім вярхоўным прадстаўніком у пытаннях агульнай вонкавай палітыкі і палітыкі ў галіне бяспекі? Ці будзе прэзідэнт ЕС мець уладу над вайсковым штабам і сіламі хуткага рэагавання ЕС? Якія сродкі дэмакратычнага кантролю будуць распаўсюджвацца на прэзідэнта? Ці павінны будзе прэзідэнт атрымліваць згоду кожнага члена Еўрапейскага савета, перш чым прымаць любое важнае рашэнне? Як будзе пасада прэзідэнта ЕС суадносіцца з пасадамі старшыні Еўрапейскай камісіі і члена Еўрапейскай камісіі, адказнага за вонкавыя сувязі?
Амстэрдамскі дагавор таксама ставіў задачу ўсталяваць працэдуру, якая забяспечвала б дастатковую гнуткасць у сферы вонкавай палітыкі і палітыкі ў галіне бяспекі. Прынцып "павышанага ўзаемадзеяння" дазволіў бы групе краін ажыццяўляць дзейнасць, у якой іншыя дзяржавы саюза не жадаюць браць удзел, напрыклад зважаючы на традыцыі нейтралітэту.

Складанасць гэтага нібыта прагматычнага рашэння палягае ў тым, што інтэграцыя саюза ўвогуле і давер да яго на міжнароднай арэне пахіснуліся б, калі б еўрапейская вонкавая палітыка ператварылася ў рэч са "зменлівай геаметрыяй". Яшчэ больш, узрасла б рызыка разрыву сувязей паміж унутранай палітыкай ЕС (кіраванне адзіным рынкам, палітыка канкурэнцыі, эканамічны і фінансавы саюз, унутраная бяспека і да т.п.) і яго вонкавай палітыкай (гандаль, падтрымка развіцця, дыпламатыя і абарона).

У будучыні надзвычай важна, каб еўрапейцы дзейнічалі разам і мелі палітыку, зразумелую ўсім. Неабходна, каб еўрапейскія краіны выступалі аднадушна, дэманстравалі рашучасць у адстойванні сваіх асноўных інтарэсаў і непахісную салідарнасць у абароне лёсу сваіх народаў.

Адкрытая свету Еўропа

Завяршэнне афармлення адзінага рынку ў 1993 годзе паўплывала на гандлёвую палітыку ЕС. Абмежаванні на імпарт, якія раней краіны ЕС мелі права накладаць, зараз марудна, але няўхільна скасоўваліся, гэтаксама як і ўнутранае размеркаванне "жыццёва важных" прадметаў імпарту, такіх як тэкстыль, сталь, аўтамабілі і вырабы электроннай прамысловасці. СГА, створаная на ініцыятыву Еўропы, з'явілася сталым форумам вырашэння гандлёвых спрэчак праз шматбаковыя перагаворы.

Сярэднеўзважаны аб'ём мытных пошлін на прамысловыя тавары, што ўвозяцца ў Еўрапейскі саюз, складае меней за 5%. ЕС і яго сусветныя гандлёвыя партнёры дамовіліся пра новыя правілы гандлю паслугамі і прадукцыяй сельскай гаспадаркі. Дыскусіі пра сельскую гаспадарку выявілі разыходжанні ў поглядах вытворцаў па абодва бакі Атлантычнага акіяна. Паколькі ЕС выступіў на гэтых перамовах адзіным фронтам, яму ўдалося наладзіць дзейсную абарону пункту погляду дзяржаў-удзельніц.

ЕС уяўляе сабой адзіны гандлёвы блок і з'яўляецца домам для 373 мільёнаў спажыўцоў (амаль што паўмільярда пасля пашырэння), якія маюць параўнальны высокі сярэдні ўзровень даходаў. Сам па сабе гэта вельмі прывабны рынак для экспарцёраў у іншых краінах. ЕС можа скарыстоўваць свой уплыў, каб пераканаць гандлёвых партнёраў выконваць правілы гульні, што забяспечваюць сумленную канкурэнцыю і роўны ўзаемны доступ на рынкі.

Важны партнёр у індустрыяльным свеце

З пункту гледжання ЗША, новая Еўропа, што зараз будуецца, уяўляе сабой не толькі саюзніка, які падзяляе тыя самыя каштоўнасці, але і канкурэнта ў гандлі і тэхналогіі. Блок НАТО, які аб'ядноўвае ЗША і многія краіны ЕС, спрыяў змякчэнню наступстваў трансаатлантычных рознагалоссяў у пытаннях сельскагаспадарчай прадукцыі, сталі і аэракасмічнай прамысловасці.

Радыкальныя змены, што адбыліся пры канцы ХХ стагоддзя, у прыватнасці сканчэнне "халоднай вайны", пераўтварылі свет міжнароднай палітыкі. У гэтых новых умовах краіны НАТО мусяць пераглядаць свае стасункі. Еўраамерыканскае супрацоўніцтва мае патрэбу ў новых мэтах. Саюзнікі мусяць разам працаваць дзеля папярэджвання новых пагроз: распаўсюду ядзернай зброі, міжнароднага тэрарызму, міжнароднай злачыннасці, напрыклад гандлю наркотыкамі, і да т.п. У галіне гандлю і інвестыцый Еўрапейскі саюз з'яўляецца галоўным і адзіным партнёрам ЗША, з якім у іх стабільныя стасункі. Тым не менш Еўропе даводзіцца сутыкацца з пэўнай схільнасцю Кангрэса ЗША рабіць аднабаковыя дзеянні, здольныя пагражаць глабальным інтарэсам Еўропы.

Стасункі паміж ЕС і краінамі Міжземнамор'я

На невялікай адлегласці ад Еўропы, на паўднёвым беразе Міжземнага мора, знаходзяцца краіны, з якімі ЕС мае гістарычныя і культурныя сувязі. Між гэтымі двума рэгіёнамі адбываецца ажыўленая міграцыя, якая ў будучыні можа стаць яшчэ болей інтэнсіўнай. Таму гэтыя краіны з'яўляюцца вельмі важнымі партнёрамі для ЕС, які традыцыйна прытрымліваўся палітыкі міжземнаморскай рэгіянальнай інтэграцыі.

Міжземнаморскія суседзі ЕС аднымі з першых усталявалі асаблівыя эканамічныя і гандлёвыя стасункі з саюзам. У лістападзе 1995 года ў Барселоне адбылася важная канферэнцыя, у якой бралі ўдзел усе дзяржавы ЕС і краіны Міжземнамор'я (за выключэннем Лівіі, Албаніі і былых рэспублік Югаславіі). Гэтая канферэнцыя заклала падмурак новага еўра-міжземнаморскага партнёрства, што мае на ўвазе:

палітычны дыялог паміж краінамі-удзельніцамі і партнёрства ў галіне бяспекі, заснаванае, у прыватнасці, на механізмах кантролю над узбраеннямі і мірнага вырашэння канфліктаў;

развіццё эканамічных і гандлёвых сувязей паміж двума рэгіёнамі. Ключавой задачай пры гэтым з'яўляецца стварэнне да 2010 года еўра-міжземнаморскай зоны свабоднага гандлю згодна з правіламі СГА. Калі гэта адбудзецца, з'явіцца магчымасць без пошлін гандляваць таварамі на трансміжземнаморскім рынку, які стане найбуйнейшай у свеце зонай свабоднага гандлю, што ахопіць да 800 мільёнаў спажыўцоў;

партнёрства ў сацыяльнай, культурнай і іншых галінах.

ЕС згодна з праграмай МЕДА вылучыць краінам Міжземнамор'я фінансавую дапамогу ў памеры 5,3 мільярда еўра на працягу 2000—2006 гадоў.

Афрыка

Сувязі паміж Еўропай і афрыканскімі краінамі рэгіёна Сахары маюць даўнюю гісторыю. З падпісаннем Рымскага дагавора ў 1957 годзе былыя калоніі і заморскія тэрыторыі шэрагу краін ЕЭС сталі асацыяванымі членамі Супольнасці. Дэкаланізацыя пачатку 1960-х гадоў ператварыла гэтыя сувязі ў лучнасць новага тыпу — аб'яднанне суверэнных краін.

Пагадненне ў Катану, падпісанае ў чэрвені 2000 года ў сталіцы Беніна, адзначыла пачатак новага этапа ў палітыцы развіцця ЕС. Пагадненне паміж Еўрапейскім саюзам і краінамі Афрыканскага, Карыбскага і Ціхаакіянскага рэгіёнаў з'яўляецца найболей амбіцыйным і далёка ідучым пагадненнем аб гандлі і дапамозе, што калі-небудзь заключалася паміж развітымі і развіванымі краінамі. Яно стала лагічным працягам Ламэйскай канвенцыі, што напачатку была падпісана ў 1975 годзе ў сталіцы Тога і потым дапрацоўвалася праз рэгулярныя прамежкі часу.

Асноўная мэта пагаднення тая самая, што і Ламэйскай канвенцыі, — "спрыянне паскарэнню эканамічнага, культурнага і сацыяльнага развіцця дзяржаў Афрыканскага, Карыбскага і Ціхаакіянскага рэгіёнаў, а таксама кансалідацыя і дыверсіфікацыя іх стасункаў (з Еўрапейскім саюзам і яго дзяржавамі-удзельніцамі) у духу салідарнасці і ўзаемнай выгады".

Прадметам Ламэйскай канвенцыі былі гандлёвыя стасункі і доступ на рынак. Пагадненне ў Катану закранае болей шырокае кола пытанняў. Напрыклад, уводзіць новыя працэдуры разгляду праблем парушэння правоў чалавека.
Еўрапейскі саюз даў асаблівыя гандлёвыя льготы найменей развітым краінам, 39 з якіх падпісалі пагадненне. З 2005 года яны атрымаюць магчымасць без пошлін экспартаваць практычна любыя віды прадукцыі ў ЕС.

Еўрапейскі фонд развіцця фінансуе праграмы для краін Афрыканскага, Карыбскага і Ціхаакіянскага рэгіёнаў з бюджэту ў суме 13,5 мільярда еўра на сямігадовы перыяд. Гэта з'яўляецца дадаткам да тых 9,5 мільярда еўра, што ўяўляюць сабой рэшту раней выдзеленых сродкаў, і 1,7 мільярда, прадастаўленых у выглядзе пазыкі Еўрапейскім інвестыцыйным банкам.

Прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі

 

Вы ўвайшлі на сайт як незарэгістраваны карыстальнік. Рэкамендуем прайсці рэгістрацыю.
Даданне каментара
Уключыце гэты малюначак для адлюстравання кода бяспекі



Каталог TUT.BY Rating All.BY Каталог+поисковая система


 

дзейнасць

Астравец

Ашмяны

Бабруйск

Берасце

Віцебск

Ворша

Горадня

Глыбокае

Дзяржынск

Докшыцы

Лагойск

Ліда

Магілёў

Маладзечна

Мінск

Мядзель

Навагрудак

Паставы

Полацк

Смаргонь

папулярнае

  • События недели
  • Где смотреть футбол в Минске?
  • "Так был ли мальчик?"(с)
  • Мой шлях да свабоды
  • Затрыманы Яўген Афнагель
  • Навіны з Берасця і Ліды (ФОТА)
  • Курьянович Полина задержана в ...
  • Дні беларускай культуры ва Ўро ...
  • Паўфінал з лялькай-вуду!
  • В Беларуси открыто новое место ...
  • галоўная старнка | рэгістрацыя | дадаць навіну | новае на сайце | статыстыка Copyright © 2008. Jeans Generation All Rights Reserved