DataLife Engine > Мінск, Беларусь > КВЕТКІ ВОІНАМ-ПЕРАМОЖЦАМ
КВЕТКІ ВОІНАМ-ПЕРАМОЖЦАМ09.05.2008 - 20.36. Разместил: j-by |
|
Актывісты кампаніі ушанавалі памяць воінаў, палеглых у барацьбе з фашызмам падчас Другой Сусветнай вайны. Сёння каля дваццаці маладых людзей падыйшлі да вечнага агню на плошчы Перамогі ў Мінску. Двое з іх неслі кошык з белымі і чырвонымі кветкамі, аздоблены сінімі стужкамі. Ён быў усталяваны ля манументу. Пасля ўсклалі кветкі астатнія актывісты.
Падчас мерапрыемства на плошчы знаходзілася некалькі сотняў жыхароў Мінска, ветэранаў, моладзі. |