DataLife Engine > Мінск, Беларусь, Дзень беларускай салідарнасці > АКЦЫЯ ПАМЯЦІ І САЛІДАРНАСЦІ
АКЦЫЯ ПАМЯЦІ І САЛІДАРНАСЦІ16.05.2008 - 21.31. Разместил: j-by |
|
Актывісты кампаніі прынялі ўдзел у акцыі, якая прайшла на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Яна пачалася а 18 гадзіне. Каля 70 чалавек, большасць з якіх складала моладзь, сталі ў ланцуг. У руках яны трымалі партрэты палітвязняў Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма, Сяргея Парсюкевіча, а таксама зніклых грамадскіх дзеячоў Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі і журналіста Змітра Завадскага.
Праз некалькі хвілін да ўдзельнікаў акцыі падыйшлі міліцыянты на чале з намеснікам начальніка РУУС Цэнтральнага раёну Грышчанка, які праз мегафон запатрабаваў прыбраць партрэты і разыйсціся. Людзі працягвалі стаяць. Праз 10 хвілін на плошчы з'явіліся амапаўцы, якія пачалі адцясняць людзей у бок вуліцы Янкі Купалы. Ніхто з удзельнікаў акцыі ня быў затрыманы. |