DataLife Engine > Еўрасаюз > Меркель – найбольш уплывовы палітык у Еўропе
Меркель – найбольш уплывовы палітык у Еўропе18.05.2008 - 18.54. Разместил: paval |
Германія лічыцца найбольш уплывовай краінай у ЕС (так выказалася 68% апытаных у Францыі, 57% у Гішпаніі і 57% у самой Германіі) – пра гэта сьведчыць апытанне, якое праводзіў Institut Harris Interactive. Інфармацыя пра гэта з’явілася на канале France 24 і ў выданні "International Herald Tribune".Пераважная большасць амерыканцаў (63%) лічыць аднак, што лідэрам Еўрапейскага Саюза з’яўляецца Вялікабрытанія. Брытанцы і італьянцы ставяць Вялікабрытанію на другое месца пасля Германіі, у той жа час французы і немцы другое месца аддаюць Францыі. Калі ж казаць аб адзіным лідэры, Ангела Меркель упэўнена апярэджвае прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі. Нават у Францыі яе лічаць найбольш уплывовым лідэрам 38% апытаных, у той час калі Сарказі абралі толькі 18% рэспандэнтаў. Паводле амерыканцаў, найбольш уплывовым лідэрам з’яўляецца прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Гордан Браун (23%), за ім ідуць Сарказі (9%) і Меркель (8%). У адказе на пытанне “Калі б сёння абіраўся прэзідэнт ЕС, каго б Вы выбралі?” найбольш галасоў таксама атрымала Меркель. Толькі амерыканцы і брытанцы абралі б на гэтую пасаду былога брытанскага прэм’ер-міністра Тоні Блэра, а французы – былога старшыню Еўрапейскай Каміссіі Жака Дэлора. Інтэрнэт-апытанне, у якім прыняло ўдзел больш за 6000 чалавек, праводзілася у Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі, Гішпаніі, Германіі і ЗША. паводле "Новая Еўропа" |