DataLife Engine > Ашмяны, Докшыцы, Глыбокае, Ворша, Астравец, Лагойск, Еўрапейская Беларусь, Мядзель, Паставы, Смаргонь > БЕЛАРУСЫ ВЫБІРАЮЦЬ ЕЎРОПУ
БЕЛАРУСЫ ВЫБІРАЮЦЬ ЕЎРОПУ26.05.2008 - 10.06. Разместил: j-by |
|
Грамадзянская кампанія "Еўрапейская Беларусь" пашыраецца на новыя рэгіёны Беларусі. На працягу апошняга тыдня налепкі з выявай сцяга Еўрапейскага Саюзу і сінія стужкі з'явіліся ў многіх населеных пунктах Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. Гэта Глыбокае, Паставы, Докшыцы, Бягомль (Віцебская вобласць), Смаргонь, Іў'е, Астравец, Ашмяны (Гродзенская вобласць), Маладзечна, Лагойск, Мядзель, Заслаў'е (Мінская вобласць).
Таксама актвісты кампаніі расклеілі налепкі ў месцах масавага адпачынку - у пасёлках Нарач і Свір, на чыгуначных станцыях каля Мінскага мора. У многіх населеных пунктах таксама з'явіліся каляровыя плакаты "Jeans" з нашымі кантактнымі тэлефонамі. |