Вырак суду: 1,5 і 2 гады абмежавання волі 27.05.2008 - 21.08 |
|
Суд Цэнтральнага раёна Менску прысудзіў удзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў Міхаіла Субача і Паўла Вінаградава да 2 гадоў абмежавання волі без накіравання ў спецкамендатуру. Яшчэ адзін удзельнік «Працэса 14-ці», непаўнагадовы Максім Дашук прысуджаны да 1,5 год абмежавання волі. Прысуд вынес суддзя Валерый Есьман.
Пракурор Лук’янаў патрабаваў для ўсіх трох абвінавачаных абмежавання волі на два гады без накіравання ў спецкамендатуру. Адвакаты заклікалі суд апраўдаць усіх падсудных. Па іх меркаванні, папярэдняе следства не прадставіла дастатковых доказаў віны. А падчас прагляду відэаматэрыялаў не была праведзеная ідэнтыфікацыя абвінавачаных.
Нагадаем, што па справе аб удзеле ў акцыях пратэсту прадпрымальнікаў праходзяць 14 актывістаў апазіцыі. 10 з іх ужо былі асуджаны раней. На акцыю пратэсту 10 студзеня, за якую і судзілі людзей, выйшлі тысячы прадпрымальнікаў, якія на знак пратэсту супраць дыскрымінацыйных указаў Аляксандра Лукашэнкі перакрылі праспект Незалежнасці. |
|
|
|
|
Вы ўвайшлі на сайт як незарэгістраваны
карыстальнік. Рэкамендуем прайсці рэгістрацыю.
|
|
|