20 год таму Беларусь даведалася праўду пра пахаванні ў Курапатах. Гэта адбылося дзякуючы Зянону Пазняку і яго артыкулу ў газеце "Літаратура і Мастацтва", што быў надрукаваны 3 чэрвеня 1988 году. Менавіта ў ім было напісана, што ва ўрочышчы пад Мінскам, ля мікрараёну "Зялёны Луг" пахаваныя сотні тысячаў ахвяраў камуністычнага рэжыму. Гэтая навіна моцна ўскалыхнула беларускае грамадства і стала сігналам да актыўнай барацьбы з савецкімі уладамі.
У 1988 годзе ў Курапатах адбылася першая ў найноўшай гісторыі Беларусі масавая антысавецкая дэманстрацыя, якая была жорстка разагнаная міліцыянтамі, з ужываннем слезацечнага газу.
Узімку 2002 году маладзёжныя актывісты з руху "Зубр" і "Маладога Фронту" абаранялі Курапаты цягам некалькіх месяцаў ад будаўнікоў, якія пашыралі Мінскую кальцавую дарогу.
3 чэрвеня 2008 году ў Курапатах ізноў сабраліся людзі, у тым ліку актывісты кампаніі. Яны ускладалі кветкі да крыжоў, ставілі свечкі, прыбіралі тэрыторыю мемарыялу. |