Бел-чырвона-белыя штандары працягваюць з'яўляцца над дахамі мінскіх будынкаў. На гэты раз актывісты кампаніі замацавалі нацыянальны сцяг насупраць Адміністрацыі Кастрычніцкага раёну горада, на вуліцы Чкалава. Гэта адбылося ў 11 гадзін раніцы. Сцяг лунае над дахам дагэтуль, бо патрапіць туды супрацоўнікі камунальных службаў і міліцыі проста не могуць.