Дзесяткі налепак "Еўрапейская Беларусь" і сініх стужак з'явіліся на гэтым тыдні ў Навагрудку. Актывісты кампаніі распаўсюдзілі іх на цэнтральных вуліцах і плошчах гораду. Таксама сінімі стужкамі ўпрыгожаныя частка сценаў і вежаў старажытнага Наваградскага замку, якія захаваліся да нашых дзён.
"Менавіта адсюль, з Наваградку, пачыналася наймагутнейшая еўрапейская дзяржава сярэднявечча - Вялікае княства Літоўскае. Тут была яе першая сталіца. Падобнымі акцыямі мы не толькі распаўсюджваем інфармацыю пра Еўрапейскі Саюз, але і нагадваем жыхарам Наваградку пра еўрапейскае мінулае нашага гораду", - распавёў адзін з актывістаў кампаніі. |