Плакаты з лічбай "16" і заклікам "Памятай!" з'явіліся ў цэнтры Мінска напярэдадні Дня Салідарнасці, які адзначаецца 16 чысла кожнага месяца. Актывісты кампаніі расклеілі іх на тумбах для аб'яваў. На плакатах таксама змешчаная інфармацыя пра беларускіх вязняў сумлення, - грамадскіх дзеячоў, якія зараз знаходзяцца за кратамі.