Працягваюцца акцыі "Еўрапейскай Беларусі" ў Глыбокім. Зусім нядаўна цэнтр мястэчка ўжо было упрыгожанае сінімі стужкамі. А напярэдадні Дня Салідарнасці маладзёжныя актывісты правялі акцыю па распаўсюду налепак "Еўрапейская Беларусь". Яны былі расклееныя на галоўных вуліцах горада.
Дарэчы, у Глыбокім з 17 чэрвеня будзе праходзіць Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх дакументальных фільмаў і тэлевізійных праграм «Magnificat-2008». У конкурсе будуць прадстаўлены 34 стужкі з 14-ці краінаў свету.