DataLife Engine > Берасце, Дзень беларускай салідарнасці > Дзень Салідарнасці ў Берасці
Дзень Салідарнасці ў Берасці16.06.2008 - 20.47. Разместил: j-by |
|
У Берасці затрыманыя двое актывістаў кампаніі, якія ўдзельнічалі ў акцыі салідарнасці. Яна праходзіла ў цэнтры горада, на перакрыжаванні праспектаў Машэрава і Касманаўтаў. Маладыя людзі стаялі ў ланцугу і трымалі партрэты маладых людзей, асуджаных па так званай "Справе 14-ці". Пасля сканчэння акцыі да яе ўдзельнікаў падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі Яўгена Скрабца і Сяргея Срэднікава.
Затрыманых даставілі ў РАУС Ленінскага раёну Брэста, дзе ўзялі пісьмовыя тлумачэнні. Зараз усе затрыманыя вызваленыя. |